Archive for the 'фатаграфія' Category

think summer

Wednesday, March 10th, 2010

Хаця, на самой справе, мне і вясны ня надта хочацца. Гучыць як нейкае какецтва. Магчыма гэта яно і ёсьць.

Анонс

Tuesday, February 23rd, 2010

Напісаў вось троху пра ўдзел фатографаваў у паўстаньні 1863 году.
Троху сьмешна і троху страшна.

Thursday, February 18th, 2010

Калі верыць негатавым, то ў гэтым лістападзе быў хіба адзін ясны дзень. Канешне, можна пазваніць у метэацэнтар і спраўдзіць. Але навошта? І аднаго хапіла, на самой справе.

підагагічаскае

Wednesday, February 17th, 2010

Адладжаны дуэт, так сказаць.
Чоткасьць - буржуазная канцэпцыя. Пра гэта ўсе чулі, праўда?

кавянскія картачкі

Tuesday, February 16th, 2010

Хочацца вельмі ў Коўна. Хоць на паўдні. Але нешта ўвесь час абламываецца. Во й на гэтым тыдні не паеду.
На здымку — адміністратыўны будынак ковенскага завода “Нямунас” . Архітэктар — Клаўдзі Дуж-Душэўскі.

Гэта толькі ў мяне ўражаньне, што ўся гэтая творчая спадчына айцоў-заснавальнікаў мала каму рупіць?

підагагічаскае

Friday, December 4th, 2009

Дзеці нейкія абсалютна розныя атрымаліся. Можа гэта і да лепшага. На здымку Юля зусім не раўнуе да малодшай сястры, а перажывае з той нагоды, што ў яе “мала малака” (не выключана, што зусім няма), і яна ня можа пакарміць лялю.

.

канец словаў (пачатак спраў?)

Monday, November 2nd, 2009

Паглядзеў паштоўкі з таго канца словаў. І вось што вам скажу. Сумна ня тое, што Саўчанка, як фатограф на дзьве галавы вышэйшы за Закрэўскую, Нядзельскага і Шчукіна разам узятых. Гэта прадказальна.
Саўчанка ведае, што хоча сказаць, і валодае інтрумантам. Усё ж чалавек ня першы дзень у спорце, і ў адрозьненьні ад саматужных гламуршчыкаў зь іх дзетсадаўскім [...]