Archive for the 'софт' Category

Добрыя весткі

Friday, December 1st, 2006

Сапраўды, добрая навіна.
Правапіс для Mozilla Firefox/Thunderbird і OpenOffice.org
Зроблены на базе тбмаўскай літары. Наколькі разумею, прадукт некашэрны і ня можа быць уключаны ў афіцыйныя рэлізы мазілы і опэнофісу. Але што там да таго афіцыйнага прызнаньня?

бэкап

Monday, September 18th, 2006

для бэкапаў і розных транспарціровак файлаў ў прасторы апошнім часам выкарыстоўваў скрынку гмэйла і пашырэньне да фаерфокса gspace. Для абмену інфармацыі з непрадстаўнікамі мазілаўскай секты таксама можна выкарыстоўваць гмэйл і аплікацыю gmail drive. І тая і другая маюць грунтоўныя мінусы. Але даводзілася імі карыстацца, бо больш ненадзейнага сродка захоўваньня інфармацыі, чым кампакт-дыскі чалавек яшчэ [...]

барацьба з урэднымі прывычкамі

Sunday, December 25th, 2005

Аплікацыя, якіая не дазволіць запусьціць выбраныя вамі праграмы пакуль не міне вызначаны вамі адрэзак часу. Ну каб пазьбегнуць спакусы, кожныя 2 хв. правяраць пошту ці праганяць ад раніцы да вечара контр-страйка. Ці мала ў каго якія спакусы на машыне водзяцца? Працуе пад віндой.
Думаю, карысная штука.

“OpenOffice.org па-беларуску”

Friday, August 5th, 2005

сабж
і нават наркомаўкай.

Friday, June 10th, 2005

OOoMacros
http://ooomacros.org/user.php
Макрасы  да опэн-офісу. Дарэчы, прынагоднае пытаньне.
Цікава, хто-небудзь з маіх знаёмых ім карыстаецца?

VMS

Saturday, March 12th, 2005

выйшла вэрсія 2.0. праграмулі VMS, з дапамогай якой можна адпраўляць смскі праз вэб-гейты беларускіх апэратараў сотавай сувязі. 
http://www.zedlik.com/pragramy/vms/
У прынцыпе, ёсьць ў ёй усё што трэба.

нататнік

магчымасьць дадаваць подпіс
канвэртар з цырылкі ў лацінку
ну і смс адпраўляе, само сабою

VMS

Sunday, January 9th, 2005

Фантастычная аплікацыя. Дазваляе дасылаць смс праз вэб-гейты беларускіх gsm-апэратараў. Працуе. Важыць 250 кб. Працуе. Для поўнага шчасьця не хапае хіба адраснай кнігі. Распаўсюджваецца разам з зыходнікамі.