Archive for the 'нататкі' Category

іканамічаскае

Wednesday, December 17th, 2008

Тут троху пятрушка атрымалася. У Літве на выбарах перамаглі правыя. І як толькі прыйшлі да ўлады пачаліся размовы пра тое, што непазьбежна прыйдзецца падымаць падаткі.
Жыхары Літвы надта перажываюць. Я таксама тыдні тры хваляваўся, маўляў, як жа краіна жыць будзе, усё ўстане і т.п. Сачыў за эканамічнымі навінамі.
А потым зразумеў адну простую рэч. Кошты ў [...]

RIP. Žilvinas Jasys

Friday, December 12th, 2008

Жыльва, Жыльва. Усяго 43 гады. У такім узросьце не паміраюць, а сыходзяць. яктакусёгэтанеразумею.

Бывай, бывай, мілы і бесталковы адміністратар Зарачанскай галерэі. Лепшага за цябе куратара і ўявіць немагчыма. Але ты ведаеш, што мы любім цябе не за гэта.

підагагічаскае

Friday, December 12th, 2008

Учора ў размове з дачкою даведаўся, што яе імя не Юля, а Юлія. Цікава, хто яе такой глупасьці навучыў? Жонка кажа, што яна ўжо даўно як Юлія прадстаўляецца.

пра намінатыўную функцыю мовы

Thursday, December 4th, 2008

Мае блізкія і сябры завялі звычку параўноўваць мяне з Карлсанам. Спачатку паціскаў плячыма, пасьля пачаў перапытваць, няўжо я такі ўжо маніпулятар. “Неа, — адказвалі мне, — “разумееш, ты троху іншы, але такі вясёлы маніпулятар”.
Што ж Карлсан і Карлсан. Бываюць і такія анёлы.

навіны банкаўскага жыцьця

Monday, November 10th, 2008

У пачатку верасьня ў адным з аддзяленьняў банку “Parex” я спрабаваў аплаціць квітанцыю. Касірка адмовілася прыймаць у мяне гатоўку. Свой гэст патлумачыла тым, што неяк немагчыма ўнесьці на рахунак падаткавай інспэкцыі мае грошы. Можа падумаць, што рахунак падаткавай інспэкцыі адрозьніваецца ад рахунку газаўшчыкоў ці апэратара магільнай сувязі, чые паслугі ў тым аддзяленьні банку можна было [...]

якім чынам загітаваць 500 багатых маладых беларусаў аддаваць на белкультуру 10 % свайго даходу?

Tuesday, September 23rd, 2008

Тут забаўны вэрхал ўзьняла Мартысевіч. Але за шумам народ ня бачыць простай рэчы. Так, НН, сапраўды груба парушае правы сваіх і не сваіх аўтараў. Робіць гэта рэгулярна і ня бачыць у гэтым ніякага крыміналу. Прынамсі гэта вынікае з майго ліставаньня з Дыньком з нагоды выхаду кніжкі “Вясна народу”. У мяне не спыталіся дазволу на перадрук, [...]

Irina Palm

Sunday, July 6th, 2008

У галоўнай ролі - Марыян Фэйзфул. Уласна на яе і пайшоў паглядзець. Цётка, у адрозьненьні ад большасьці гэрояў 60-ых гадоў натуральна састарылася і зусім не крыўляецца. Пераканаўча сыграла старую правінцыйную клушу. Што, у прынцыпе, было прагназуема.
У анонсе фільма нешта ў агульных словах гаварылася пра порнаіндустрыю і т.п. Але на самой справе кіно аказалася пра каханьне [...]