навіны глябальнага пацяпленьня
Thursday, September 2nd, 2010Калі нехта думае, што 1-га верасьня ў Літве пачынаецца восень — то ён памыляецца. У верасьні тут пачынаецца зіма.
Калі нехта думае, што 1-га верасьня ў Літве пачынаецца восень — то ён памыляецца. У верасьні тут пачынаецца зіма.
Маю на руках неапублікаваныя ўспаміны Янкі Багдановіча. Мэмуары тэматычна зьвязаныя зь віленскімі беларускімі мастакамі. Чатыры тэксьціка пра Драздровіча, Сергіевіча, Улад-Ініцкага і З.Фёдараву (ніколі пра такую ня чуў).
Калі знайшоўся гэты сшытак, я вельмі абрадаваўся, бо спадзяваўся, што дзед пакінуў разгорнуты тэкст пра Рамана Семашкевіча зь якім ён вучыўся разам. Але надзеі былі марнымі.
Зьдзівіла, што [...]
І гэта насьцярожвае.
Хоць ты манітор ня мый.
“А пад канец году часопіс «Дзеяслоў» надрукаваў даўнюю гутарку Андраніка Антаняна з Лявонам Луцкевічам пра падзеі 1939 году, і ўсё стала на свае месцы.“
каб ужо усё канчаткова ўсё стала на свае месцы, дарагія чытачы, паведамляю вам, што тое інтэрвію 10 гадоў ніхто не хацеў другаваць. І згніла б [...]
7 траўня, а 18-ай гадзіне ў галерэі РКЦ (Bokšto 4, Вільня) адбудзецца адкрыцьцё маёй выставы. Называецца яна “Свае дарогі”. Калі слушна памятаю.
Два дзесяткі гарадзкіх пейзажыкаў. Адбіткі выкананы традыцыйным аналягавым спосабам. Рэдкая нагода падзівіцца на такое дзіва, дарэчы.
Буду рады вас бачыць.
Прадказваць будучыню проста. Толькі трэба як мага часьцей тыркаць пальцам у неба.
Калі я зараз напішу, што ў бліжэйшай будучыні скараціцца колькасьць мабільных тэлефонаў і кампутараў, узрасьце роля пасажырскіх перавозак па чыгунцы, спыніцца жорсткі і бессэнсоўны перасьлед курыльшчыкаў і пачнуць масава адчыняцца гурткі макрамэ — прынамсі, адно з гэтых прадказаньняў спраўдзіцца.
Ці то новы вершык склаўся, ці то стары ў каторы раз запісаў. Няма як праверыць. Амнезія таксама мае свае плюсы. Галоўнае не перажываць.
* * *
Схадзіў падстрыгся.
У люстэрку сам сябе
Пазнаю праз раз.
Адладжаны дуэт, так сказаць.
Чоткасьць - буржуазная канцэпцыя. Пра гэта ўсе чулі, праўда?