Archive for the 'гісторыя бел.літаратуры' Category

тэксталягічнае

Saturday, January 16th, 2010

У часопісе “Архэ” размова з Арсенем Лісам. Можна было і цікавей зрабіць, але што вырасла — тое вырасла. Дзякуй і на гэтым.
Зьвярнуў увагу на тое, што ці то суразмоўнік ці то рэдактар перакруцілі цытату з Паўліны Мядзёлкі. У часопісе яна гучыць так:
«Калісьці вочкі маёй памяці былі малыя, то і памятала я падрабязнасці. [...]

чужыя паперкі

Sunday, December 6th, 2009

Пару гадоў таму я ўдзельнічаў у разборы бібліятэкі сьвю п. Аляксея Анішчыка. Аляксей Сьцяпанавіч любіў кнігу і любіў зьбіраць кнігі. Калекцыя за доўгія гады сабралася аграмадная, і задача наша была разабраць кнігазбор. Сьмешная канструтрукцыя, але ладна. Трэба было з размаітай і вельмі дзікай калекцыі выбраць каштоўныя асобнікі і падумаць што рабіць з рэштай.
Трапляліся там кнігі [...]

Жывы Сыс

Monday, October 26th, 2009

Хто на тым Купальлі ў 1988 (ці 1989?) здымаў — невядома. Але нехта з прафесійных фатографаў. У складаных ўмовах асьвятленьня даволі ўдала ўскладаўся ў капрызны, і як на сёньняшнія стандарты, нізкаадчувальны гэдээраўскі слайд. Можа Грыц, а можа сьветлай памяці Брушко. Хто там яшчэ тую Талаку здымаў? Ніякіх пазнакаў на кардоннай рамцы не знайшоў. Апытаньні [...]

Настальгіі

Wednesday, October 21st, 2009

Невядома з чаго купіў сьвежы нумар Kultūros barai. Сярод іншага там тэкст лекцыі Томаса Венцлавы “Вільня, як аб’ект настальгіі”. Жадаючыя, могуць прачытаць яго па-польску. І пра беларусаў там троху ёсьць. У дозе гамэапатычнай. Што вы маеце супраць гамэапатыі? Адзіны беларускі тэкст, які там ўзгадваецца-разглядаецца… увага… “Разьвітаньне зь Вільняй” Міці Бартосіка.

пра Янку Маўра тры капейкі

Tuesday, April 29th, 2008

Вера Бурлак і Жыбуль рыхтуюцца да 125-годзьдзя Янкі Маўра і правільна робяць. Тут я па справе палез глядзець яго біяграфію. Вельмі шмат забаўнага. Пра яго прынята казаць, маўляў: “Янка Маўр апісваў Новую Гвінэю, другія выспы Акіяніі і пры гэтым ніколі не выяжджаў за межы Беларусі.”. На самой справе ўсё куды сьмяшней.

І тчэ, забыўшыся, рука партрэт Зянона Пазьняка

Wednesday, December 5th, 2007

Здымкі з паездкі ў Лаварышкі. Жнівень 2003 году.
У Лаварышскай парафіі сапраўды непаганы збор слуцкіх паясоў
На здымках Людка Вітушкава, Вітушка, Аляксандар Астравух разглядаюць плён працы армянскіх майстроў. Як звалі ксяндза, які нам ласкава паказаў тыя паясы - ня памятаю. Імя-прозьвішча былі запісаныя ў Вітушкі, але дзе тыя запісы — зараз цяжка сказаць.

Перазовы варожых галасоў

Friday, March 9th, 2007

У чарговы раз трапіўшы пад лошадзь (праз стрл+ф нічога ня знойдзеце, як ні дзіўна), стаў час ад часу купляць тутэйшы лім.
Ня ведаю, што зь людзьмі здарылася, але паўднёвых суседзяў успамінаюць у кожным нумары, то апублікуюць пацешнае апавяданьне пра лесьніка-заафіла з Белавежскай пушчы, то ўступяцца за гонар беларускіх гісторыкаў. То проста якога Хадановіча апублікуюць. [...]