Archive for the 'вільня' Category

чужыя карцінкі

Thursday, July 17th, 2008

Разбор архіваў фотааматараў занятак зацягваючы. Як проза Грабала.
Людзі, якія не хадзілі ў мастацкую школу, здымалі час ад часу, але тым ня менш візуальнымі сродкамі спрабавалі распавесьці нейкую гісторыю. Нічога дзіўнага ў тым, што лепшыя карцінкі прыпадаюць на тэхнічны брак. А можа і дзякуючы яму, яны атрымліваюць дадатковую выразнасьць і нейкі сэнс.

Здымкі гэтыя (калі я […]

pieno baras

Thursday, May 22nd, 2008

Зачыніўся малочны бар на Вялікай вуліцы. Апошняе непафаснае месца ў Старым горадзе. Працаваў ён ад 1971 году. Прыхлопнулі лавачку без асаблівых шкадаваньняў. І яно зразумела — каму тое гарачае малако з булачкамі рупіць? І да малочных кактэйляў мала каму ёсьць справы. Усё ж ня піва з піццай. Кандытарскае абсталяваньне ўжо прадалі. На яго месцы адчыняць […]

Вясна на Летняй вуліцы

Tuesday, April 22nd, 2008

У гэтым горадзе ніколі не адгаеш, якая вуліца будзе выміраць наступнай. Хто б мог падумаць, што Летняя вуліца пачне пусьцець? Калі са Сьніпішкамі даўно ўсё было ясна, і толькі пытаньне часу калі зьнясуць тыя баракі (і небаракі), то зь Летняй думаў, што усё абыйдзецца. Бо рэльеф для будоўлі дзіўных хмарачосаў крывы, камунікацыяў няма, зямельныя […]

Пра дзень птушак

Tuesday, April 1st, 2008

Няма нічога дзіўнага ў тым, што ў канстытуцыі Зарачанскай Рэспублікі птушкі займаюць асноўнае і важнае месца. Нават важней за катоў. На першае красавіка прыходзіцца ня толькі дзень незалежнай рэспублікі, але і міжнародны дзень птушак.
Сёньня адчынілі дошку з тэкстам канстытуцыі на бел.мове. Па прычынах хранічных для міністэрства замежных спраў Зарэчча, на самім адкрыцьці не прысутнічаў.
Усё было […]

пра надвор’е

Tuesday, May 22nd, 2007

Сёлета вясна нейкая кароткая. Лічы і не было.

пра кіно

Monday, February 12th, 2007

Дзіўная рэч! Цудоўны момант!
Учора я вырашыў схадзіць у кіно на Адамавы яблыкі. Кіно не сказаць каб сільна сьвежае і не халівут. Прыйшоў у свой раённы кінатэатрык за 15 хв. да пачатку — а ў касе аб’ява. Усе білеты прададзеныя! Зь клічнікам так напісана. Каб да ўсіх дайшло.Чэснае слова. Такія аб’явы ад часоў Маленькай Веры ня […]

насустрач юбілею НН

Saturday, November 4th, 2006

адкапаў стужку адзьнятую у 1994 годзе. картачкі на памяць, так сказаць.