Багушэвіч і трамвай
Friday, January 28th, 2005Тэма “Багушэвіч і грамадзкі транспарт” — неабдымная.
Учора знайшоў старое літаратуразнаўчае эсэ Уладзімера Содаля “Віленскія настроі”. Ёсьць такі жанар у бел.літаратуразнаўстве, калі дарослыя і сур’ёзныя дзядзькі пішуць пра тое, што цалкам магло быць . Майстрам гэтага жанру быў сьв.п. Уладзімер Калесьнік.
Дык вось, Уладзімер Содаль (дарэчы, аўтар камэнтароў цытаванага раней аднатомніка) пайшоў без дайпатрэбы па пратаптанай сьцежцы [...]