Вера Рыч. RIP.

Апрача гэтага кадру на стужцы больш нічога з той прагулкі і не засталося. Найменш хочацца здымаць у лоб цікавага суразмоўцу.

Пані Вера размаўляла вельмі ціха. Мова вельмі багатая, вобразная. Яна не рабіла паправак на тое, што з ангельскай мовай я сутыкаюся хіба падчас прагляду эўраспорту. Напэўна, так яно і правільна. А можа і не умела іначай фармуляваць свае думкі.

Пад час нашай кароткай прагулкі (ад Латако да крамы і назад) расказвала нейкія фантастычныя гісторыі пра тое чаму брытанскія прафсаюзы адмовіліся ад выхаднога на першае траўня, тлумачыла на пальцах асаблівасьці архітэктуры брытанскіх касьцёлаў.

Эрудыцыяй, непасрэднымі (і троху брутальнымі) манэрамі, жывым розумам страшна нагадвала Томаса Чапайціса. Хацелася іх пазнаёміць, але чамусьці не склалася. Наколькі памятаю, Томас не падымаў тэлефона. Шкада, канешне.

22.06.2008. Вільня

Калі раптам каму важна - на гадзіньніку 15 г. 20 хв.

Сьветлая памяць.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.