Гітлер, Гі-і-і-і-тлер… хадзі сюды…

У суседнім доме жыве мілая бабулька. Зь ліку латэнтных “зялёных”. Кожную раніцу галубоў падкормлівае. Ня ўпэўнены, што такім гэстам яна ратуе прыроду і адсоўвае глябальнае пацяпленьне, але не мая справа. Колькі тых радасьцяў у старога чалавека?

За бабулькай пастаянна ходзіць коцік. Звычайны дагледжаны коцік чорна-белы, з ружовым ашыйнікам. Бабулька сыпле крупу і хлеб птушкам. Коцік птушак ганяе (усё ж драпежная істота), але робіць гэта падкрэсьлена бяззлобна і ляніва. Не дзеля ежы, а дзеля спорту. Галубы пасьпяваюць ўзлятаць на дрэва. Карацей ідылія. Працэдура цягнецца хвілін 20.

Бабулька сканчае падкормку нашых крылатых сяброў і задаволеная сабою ідзе да свайго пад’езду. Кот застаецца пільнаваць птушак. Бо, як ужо адзначалася, інстынкты захаваліся, а можа проста не нагуляўся. Усё ж коцік, а не хамячок які. Бабулька паварочваецца і пяшчотна кліча свайго гадаванца: “Гітлер, хадзі сюды…. Гі-і-і-і-тлер, хадзі сюды… Hitleri… ateik čia”.

Каб вы чулі, зь якой пяшчотай яна вымаўляе гэтае імя.

RSS feed | Trackback URI

5 Comments »

Comment by amberss
2010-01-05 17:42:02

супэр))

 
Comment by Włodek
2010-01-05 18:56:00

Чудова історія!
:-)

 
Comment by globefish
2010-01-05 23:32:39

:))

 
Comment by bacuniv
2010-01-06 02:29:48

:)))

 
Comment by Елена Subscribed to comments via email
2010-01-06 12:56:49

на падвурку полны Дзэн

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.