пра фатаграфію

Ніхто б не зьвярнуў увагі на афіцыйны здымак сямьі Абамы, каб не адна акалічнасьць — на гузік апараціка ціснула вялікая Лейбовіц. Эпітэты якія ўжываюць фатографы гаворачы пра гэтую карцінку “ніякая” (ну і блізкія да гэтага прыметніка сінонімы). І гэта не ад зайздрасьці. Здымак сапраўды так сабе. Не прадуманыя касьцюмы, з другога пляну лезуць лішнія дэталі: нейкі бліскучы кубак на паліцы, з галавы малодшай дачкі тырчыць ідзейская карцінка, дзьвярныя касякі, “багатыя” рамы, сьвечкі (лямпачкі?) у другім пакоі — блішчаць, ламаюць кампазыцыю і адрываюць ўвагу гледача ад саміх партрэтуемых. Карацей, бывае і лепш.

У першую сэкунду, як пабачыў гэтую карцінку таксама пра сябе падумаў, маўляў бабулька наша “овэррэйтэд”.

Але Лейбавіц сапраўдны фатограф, аўтар ўдумлівых (і цікавых кніг), адзін зь вядучых рэклямных фатографаў са сваёй мовай, і малаверагодна, што пад старасьць яна рэзка скацілася на ўзровень вясельнага фатографа з польскай вёскі.

Ключык да партрэціка на самой справе ляжыць на паверхні. Сакрэт посьпеху Лейбовіц як камэрцыйнага фатографа заключаецца ня ў тым, што яна добра фатаграфуе (у сьвеце добрых фатографаў можа не адзін дзесятак тысяч знойдзецца), а ў тым, што не наступаючы на горла ўласнай песьне ўмее як нхто іншы быць адпаведнай заказчыку: створыць атмасферу спакою і ўпэўненасьці для каралевы Эльжбеты ІІ

драма і жах Гарбачова каля Бэрлінскай сьцяны. (Наогул, гэта рэкляма патасных торбачак)

Ужо не кажу пра ідыёцкія казкі для студыі Дыснэя.

Яна як ніхто іншы умее быць тым люстэркам мараў і сноў партрэтуемага.

Тое, што ў Белым доме вынік фотасэсыі спадабаўся (здымак распаўсюджвае прэс-служба прэзідэнта) больш гаворыць не пра фатографа, а пра мадэляў. Так што няма чаго на кэнан пеняць. Я так думаю.

RSS feed | Trackback URI

3 Comments »

Comment by Lićvinski Zubr Subscribed to comments via email
2009-12-11 22:42:56

Відаць, задача была зрабіць зь Белага дому — дом як ува ўсіх. Толькі, што трохі большы :)

 
Comment by бацунів Subscribed to comments via email
2009-12-17 05:26:33

цікаві завваження. дякую.

 
Comment by ian green Subscribed to comments via email
2009-12-21 16:31:57

‘ Так што няма чаго на кэнан пеняць’
вырванная из контекста фраза достойна цытатника

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.