пра кабанчыкаў

Чытаючы пра паніку ў Беларусі (чэргі ў аптэках, маскі і т.п.) па зразумелых прычынах не знаходжу сьведчаньняў таго, што беларусы сталі менш піць алкашкі, паліць тытуня, раскупілі кварцавыя лямпы, сталі больш хадзіць пешкі і часьцей мыць рукі.

Павесіць марлевую павязку на шыю (заместа крыжыка), ці зрабіць пасільнае фінансавае ахвяраваньне богу фармы, прасьцей чым пачаць мыць рукі, уключыць мазгі ці спакойна пагаварыць з доктарам і задаць яму шмат (магчыма глупых пытаньняў), выслухаць яго, і нават запісаць у свой маляскін адказы.

Украінскія ж карцінкі наогул годныя пэнзля якога Ніколая Копейкіна.

Летам украінскія пейзане цалавалі абасцаную (прабачце за падрабязнасьці) сьцяну, ладзілі да яе паломніцтвы, і вадзілі вакол карагоды з кадзілам.

Ну пахіхікалі, бедная краіна, бедныя цёмныя сяляне. Маўляў, па гэты дзень спажываюць опіум, калі ўсё прагрэсіўнае чалавецва перайшло на кокс.. І забылі.

А тут чудзесная навіна падкаціла.

Тымчасам, у ноч з 1 на 2 лістапада ва Ўкраіну прыляцеў самалёт са Швэйцарыі, на борце якога — 300 тысяч пакункаў лекаў “Таміфлю”. Самалёт сустракалі прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка, кіраўніца сакратарыяту прэзыдэнта Ўкраіны Вера Ўльянчанка і міністар замежных спраў Пятро Парашэнка.

Уяўляеце, начальнікі сур’ёзнай і тэхналягічнай разьвітай (калісьці) краіны краіны прыйшлі павітаць самалёт з таблеткамі?

Вось дзе ўрад адпаведны свайму народу.

Так што Шурык яшчэ малайцом трымаецца. Годна і адпаведна са статусам кіраўніка ня вельмі вялікай, але троху разьвітай дзяржавы

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.