Archive for November, 2009

підагагічаскае

Sunday, November 8th, 2009

тасс уполномочен заявить пра тое, што ў Юлі цяпер ёсьць сястрычка. Завуць яе Вікторыя.
Старэйшая дачка рада. Называе Віку “сяброўкай” і нават спрабавала карміць яе грудзьдзю.

пра кабанчыкаў

Tuesday, November 3rd, 2009

Чытаючы пра паніку ў Беларусі (чэргі ў аптэках, маскі і т.п.) па зразумелых прычынах не знаходжу сьведчаньняў таго, што беларусы сталі менш піць алкашкі, паліць тытуня, раскупілі кварцавыя лямпы, сталі больш хадзіць пешкі і часьцей мыць рукі.
Павесіць марлевую павязку на шыю (заместа крыжыка), ці зрабіць пасільнае фінансавае ахвяраваньне богу фармы, прасьцей чым пачаць мыць [...]

канец словаў (пачатак спраў?)

Monday, November 2nd, 2009

Паглядзеў паштоўкі з таго канца словаў. І вось што вам скажу. Сумна ня тое, што Саўчанка, як фатограф на дзьве галавы вышэйшы за Закрэўскую, Нядзельскага і Шчукіна разам узятых. Гэта прадказальна.
Саўчанка ведае, што хоча сказаць, і валодае інтрумантам. Усё ж чалавек ня першы дзень у спорце, і ў адрозьненьні ад саматужных гламуршчыкаў зь іх дзетсадаўскім [...]