Жывы Сыс

Хто на тым Купальлі ў 1988 (ці 1989?) здымаў — невядома. Але нехта з прафесійных фатографаў. У складаных ўмовах асьвятленьня даволі ўдала ўскладаўся ў капрызны, і як на сёньняшнія стандарты, нізкаадчувальны гэдээраўскі слайд. Можа Грыц, а можа сьветлай памяці Брушко. Хто там яшчэ тую Талаку здымаў? Ніякіх пазнакаў на кардоннай рамцы не знайшоў. Апытаньні сьведкаў таксама нічога не далі. Але здымак падаўся знаёмым. Можа ў якой “Крыніцы” ці “Бярозцы” бачыў?

Гэты кавалак цэлюлоіда захоўваўся ў архіве Вітушкі. Колеры не страцілі свайго звону. Для слайда гэта хутчэй правіла чым выключэньне. Пад катам — мошчны Сыс. Амаль у самым росквіце сіл. Падазраю, што некаторы драматызм ў картачку ўносіць тое, што паэт цыгарэту трымае ў левай руцэ.

Анатоль Сыс. Купальле. Талака

RSS feed | Trackback URI

4 Comments »

Comment by Lićvinski Zubr Subscribed to comments via email
2009-10-26 18:07:32

А мне цікава, як вырас дзіцёнак з фота :)

Comment by Administrator
2009-10-26 18:43:38

мне, дарэчы, таксама.

 
 
Comment by Alaksandar
2009-10-27 03:27:54

O, heta z Zasłaŭja fotka? Dyk ja tam taksama byŭ! Vituška tak staraŭsia ŭsich aktyvizavać, što navat i Zianon Ibrahimyč praz vohnišča skakaŭ. Pamiataju jašče vialikuju bočku kvasu… Chto zdymaŭ — nia viedaju. My z siabrami (zdajecca) rabili svaje fotki, ale na ich pieravažna my i byli.

Chacia, heta moh być i 1990.

Comment by Administrator
2009-11-02 09:39:52

Так. Здаецца, Заслаўе. Можа і 1990-ы. Файл з апісаньнямі зьехаў у Менск, і цяпер вялікая праблема яго адкалупаць назад.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.