соўс маянэз

А Мудроў аказваецца маянэзафоб са стажам.

Аднойчы, у чарзе ля пункту прыёму, я стаў сьведкам размовы, якая кардынальна зьмяніла мае кулінарныя густы. Адна зь цётак прынесла здаваць слоікі з-пад маянэзу, і яе знаёмая, скасіўшы на іх вока, паведаміла:

– А я маянэзу ніколі не бяру. – Чаму? – запыталася ўладальніца слоікаў. – У іх мачу здаюць. А потым мэдсёстры мыюць ды сюды прыносяць.

Пасьля той размовы я таксама не ўжываю маянэзу.

Зрэшты, тую боўтанку на яечным парашку і хто ведае на якім алеі, якую прадаюць у слоіках з-пад аналізаў — маянэзам назваць цяжка. Ды і сэнсу няма напрагацца.

RSS feed | Trackback URI

2 Comments »

Comment by Alaksandar
2009-10-26 03:42:19

A ŭsialakija Hellmansy — taksama haŭno? Dyk što nam, biednym, biez majanezu žyć, ci ŭručnuju jaho vyrablać?

Comment by Administrator
2009-10-26 06:43:10

ня думаю, што ў хэлманзы льюць дарагі аліўкавы алей халоднага ціску ці льюць нармальны сок цытрыны. Можа троху акуратней робяць. І, магчыма, смачней.

А што рабіць? Калі ўжо так падабаецца — не заганяцца. Я часам бывае беляшы на вуліцы купляю. І нічога. Пакуль жывы.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.