жди меня
Толькі сёньня сфармуляваў чаму мяне так абурала зьнявага, зь якой шчыра-патрыятычныя літоўцы любяць выказвацца пра беднага Міколу Ермаловіча.
Ну тое, што аматар, фантазёр непрафэсійны — ведаю. Ну аматар і аматар. Чалавек цяжкага лёсу, шмат працаваў, стараўся нешта сказаць, давесьці. Можа неяк бяз лішняга сарказма абыходзіцца ў такіх выпадках. Ці наогул, не зьвяртаць увагі. А не, шчыры літовец чамусьці ніколі не забудзецца нейкую шпільку пад таго Ермаловічуса пусьціць. Хоць дзед даўно на тым сьвеце, і спадзяюся, з гурыямі.
Я тую “Старажытную Беларусь” прачытаў у якіх 16 гадоў. Браў нумары “Маладосці” у настаўніцы беларускай мовы Алены Мікалаеўны Савіцкай. Бо ў бібліятэцы на рукі не давалі тую “Маладосць”.
Дык вось, калі адкінуць усю гэтую блытаную раньнясярэднявечную шалупонь, у свае 16 гадоў з кніжкі я вынес адну даволі просьценькую ідэю. Літоўцы беларусам лічы браты, бо як ні круці, балты ўдзельнічалі ў фармаваньні беларускага этнасу. Думка як думка. Ня бачу ў ёй па гэты дзень нічога такога антылітоўскага ці антынавуковага.
Беларус: Здароў, братка!
Ščyras Lietuvis: Kоks tu man brolis? Bulbašas tu supistas! Valink iš čia, valkata.
Такі вось міжнацыянальны дыялёг атрымліваецца.
Яны і яго баяцца… Нават, ужо, ценю
ды не баяцца. Але вось шчырая нелюбоў назіраецца. Да ўсіх суседзяў, дарэчы.
а што, на самой справе нелюбоў? раскажыце, калі ласка, падрабязьней, я таксама сказала б: здароў, братка! а братка пашле сястрыцу ў тамбоўскі лес…
ну нелюбоў як нелюбоў. Глыбокая абыякавасьць з лёгкімі элементамі раздражненьня.
Niekur niepašle. Broliai ir seserys. Tik, jei galima, be Mykolo. Sunki ta mitologija.
prie ko cia mitologija?
Nu ans tarsi rašė apie kokio tai mito pėdsakus.
ar tu skaitei?