пра кантэмпарары арт
Алег Аблажэй спрабаваў напісаць пра віленскі кірмаш Art Vilnius, але як заўсёды скаціўся на разборкі зь ціпаакутальным масацтвам.
Прыкол у тым, што Аблажэй, у сваім патасе змаганьня з рознымі наркявічусамі і станікамі не заўважыў аднаго вялікага слана: калі і што прадавалася на тым кірмашы - то выключна рэалізм з прыдомкам “гіпэр”. Такія вось у мяне для вас навіны з трэцяга фронту масацтва.
Неразуменьне, абіда, зайздрасьць.
Усё эмоцыі. Аргумэнты, як зьява, адсутнічаюць.
ну ня хоча чалавек верыць у тое, што добры малявальшчык — далёка не заўсёды цікавы мастак.