Пра армяна-турэцкі канфлікт
Учора зайшоў у краму, якая гандлюе рознымі асманскімі прысмакамі. Чыста ў разьведку. Наяўнасьць варэньня зь пялёсткаў руж мяне канешне парадавала, але як абыходзіўся без яго гадоў дваццаць з гакам, так і далей пражыву.
Гаспадар - турак, таму і тавары ў асноўным турэцкія. Выключэньне склалі сірыйскае мыла і армянскія брэндзі і самагонкі ў шырокім асартыменце. Так што вайна скончылася, дзякуй усім. Ня думаў, што такое змагу пабачыць на ўласныя вочы.
Сустрэніце таго Памука - пацалуйце яго за мяне.
No comments yet.