зьдзьмуў пыл са сканэру

Пад яго лямпу трапляюць стужкі, што скапілііся за паўгода. Вось тут зіма на Зарэчнай. Кампазытар Кястуціс Антанеліс размаўляе з мамай, а яго лібрэтыст Томас Чапайціс замінае яму прыдумваць адмазкі.

Атанеліс, праўда усім кажа, што ён цяпер архітэктар, і нават у маім нататніку пакінуў эскіз нейкага мэмарыялу на Лукішскай плошчы са слупамі Гедыміна. Эскізік варты жалю. Нават у сканер суваць ня варта.

На здымку Томас ужо ў добрым настроі, бо на працягу якой гадзіны падкалывае Антанеліса, намякае на ягоную бяздарнасьць і схільнасьць да плягіяту. Напэўна мае падставы.

Гадоў дзесяць таму Томас напісаў лібрэта да антанелесаўскай рок-опэры “Пьер Гюнт” і спадзяваўся жыць з тых адсоткаў, што агенства па аўтарскіх правах пералічвае стваральнікам за кожны паказ спектакля. Але рок-опера пасьля прэмьеранага паказу сыйшла са сцэны.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.