зь якой вы службы?

Пару тыдняў таму езьдзілі Томэкам у Коўна паглядзець-паздымаць спадчыну Дуж-Душэўскага. Менавіта ў той дзень на небе прачнуліся гэроі літоўскага фальклёру — Браты-Сцулі і здымка спынілася на паўдарозе.

Мясцовыя жыхары па-рознаму рэагавалі на нашы практыкаваньні ў архітэктурнай здымцы. Але як правіла спакойна. Праўда на Зялёнай Гары трапілі на даволі актўнага дзеда, якія спачатку пачаў нас фільмаваць з вокнаў сваёй кватэры, а потым асьмялеў і вылез з пад’езду, але камеру не выключаў. Дзед аказаўся невысокай думкі пра праэкт Дуж-Душэўскага. Сказаў, што архітэктар — дурак, бо дом стаіць на крыніцы і ў яго кватэры — цьвіль.

На гэтым наш дыялёг скончыўся, бо на дзедавы пытаньні ня мелі адказаў. “Зь якой вы службачкі?”, “Чаму вы фатаграфуеце? У вас жа павінна быць поўна маіх здымкаў?”.

Што яму скажаш? Можа цьвіль на яго так падзейнічала?

зь якой вы службы

Нарэшце падключыў сканер. Ён жужжыць і хрусьціць, праўда даволі спецыфічна чытае каляровыя негатывы. Але даранага каня і да стаматоляга звадзіць можна.

RSS feed | Trackback URI

19 Comments »

Comment by krukouski
2009-06-09 04:08:25

А ўвогуле, Дуж-Душэўскі на асобны альбом цягне?

Comment by Administrator
2009-06-09 04:45:31

цягне. захавалася шмат і ў добрым стане. без ойрарамонтаў.

Comment by krukouski
2009-06-09 04:51:18

Я па савету кніжкі Луцкевіча пахадзіў па Антокалі, але домікаў Душэўскага ні знайшоў. Тока Сергіевіча з еўрарэмонтам, львамі і “прадаецца нідорага”.

Comment by Administrator
2009-06-09 05:58:03

На Антокалі — Дубейкаўскі. У Душэўскага, здаецца, у Вільні адзін завод, і дыплёмны праэкт на тэму маўзалея (?) Йонаса Басанавічуса.

(Comments wont nest below this level)
Comment by jab
2009-06-09 12:26:37

Navat nie u Vilni, a u Novaj-Vilejcy, chacia ciapier adno i toje samaje. A prajekt muzieja Basanaviciusa mozna jakraz pasiulic na ciaperasniu pierabudovu Lukisskaj ploscy :)

 
Comment by Administrator
2009-06-09 12:57:42

здаецца, і тады гэта было “тое самае”. Усё ж 5 хв. на цягніку - не такая і адлегласьць.

 
Comment by jab
2009-06-09 15:27:15

Moza pad savietami uzo tak, da vajny napeuna nie. Prynamsi nikoli nie sutyknuusia kab ludzi, jakija vyjechali z Novaj Vilejki paslia vajny, havaryli szto jany z Vilni.

 
Comment by Administrator
2009-06-09 15:45:06

Ты выпіваў з Тадзікам Канвіцкім? Ды і зь ім незразумела неяк. Ён то ў Чыгуначнай калёніі нарадзіўся, то ў Вілейцы.

Ведаеш у чым засада? Інфарматараў амаль не засталося. Тое, што жыхары Вілейкі і па сёньняшні дзень не часта прызнаюцца, у тым, што пражываюць у сталіцы — чыстая праўда.

У мяне ёсьць зборнік мэмуараў віленскіх падпольшчыкаў - пры нагодзе зірну што там пра Вілейку пішуць.

 
 
 
 
 
Comment by krukouski
2009-06-09 07:51:30

Вот сам сюжэт цікавы - беларусы-архітэктары. Не паэты, не празаекі. Проста буржуазія нейкая.

Comment by Administrator
2009-06-09 10:12:20

дык там не буржуазія — а рэальная эліта, якая фармавала краіну. Толькі нікому гэта нецікава. Папрасіў тут па знаёмых беларускіх арганізацыях хоць бы карасін да Коўна аплаціць. Сказалі , што падумаем, а падумаўшы сказалі, што літаў няма.

І такое вось дурацкае назіраньне, што тых грошай для мяне ніколі не было. Робіш выставу — табе “дзякуй”, але запросяць якога Шлакевіча за сто баксаў на гітары паіграць. Ну і банкет зь пяцью пераменамі страў, канешне. Неабходная рэч. А усе гэтыя празаікі-архіцектары — яны збоку-прыпёку.

 
 
Comment by krukouski
2009-06-09 14:14:41

Я ў такіх выпадках думаю: можа, гэта гэта рэакцыя на мяне такая, а не на архіцектара :). Дабрэй нада можабыць?

Comment by Administrator
2009-06-09 15:15:24

можа і дабрэй, але калі ёсьць выбар: аплаціць кошты па падрыхтоўцы 2-3 манаграфіяў ці культурна і ўрачыста адзначыць 25 сакавіка (зь беленькай, бардамі і пьесай “Князь і Лапаць”), то натуральна, што народ абірае ўрачыстыя акадэміі. Мы ж выйдзем шчыльнымі радамі. Праўда?

 
 
Comment by krukouski
2009-06-09 15:25:32

Праўда. Таму што сразу відна, куды грошы пайшлі.

 
Comment by jab
2009-06-09 15:53:41

Nie adzin Tadzik z Vilejki:) Infarmatarau mala, dyk czasmusi ich dziaci i unuki kazuc pra Novuju Vilejku, nie pra Vilniu.

Comment by Administrator
2009-06-09 16:02:04

То хай будзе асобнай тэр. адзінкай тая Вілейка. Мне не шкада.

 
 
Comment by jab
2009-06-09 17:11:20

Zdajecca krychu poznovata, ja sam dumau szto Vilejku da Vilni pryluczyli uzo paslia savietau, a tut uzo u 1957.

Comment by Administrator
2009-06-10 04:02:04

Ведаеш, ты маеш рацыю. Зь цябе паўлітра. Набыў сёньня на барахолцы кніжку кулінарную. Тоўстую і ў добрым пераплёце. Кніжка 1959 году. Фарзац гаспадыня выкарыстоўвала ў якасьці нататніка. Дык там дзьве адрэсы зь Вя(-і)лейкі. Дык фігуре “Ново Вільня”, а ў адным месцы “Вільнюс” перапраўлены на “Ново Вільня”. Так што будзем лічыць, што Душэўскі ў Вільні не будаваў.

 
 
Comment by krukouski
2009-06-10 07:17:40

Вот я дылетант, но скажу. Хай іх добры возьме з юбілеямі. Але ж можна было б падкінуць гламур’ю з ЕГУ тэму курсавой. І выступаць на абароне як эксперт. і шчокі надзімаць.

Comment by Administrator
2009-06-10 12:49:35

Праблема ў тым, што пценцы гнязда аматара Гегеля валодаюць шчыралітоўскай мовай на ўзроўні “чытаю з онлайн перакладчыкам”. А гэтага малавата.

Ды ёсьць каму пісаць, на самой справе. усё будзе чотка.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.