кавянскія кронікі
За апошнія некалькі тыдняў некалькі разоў быў не праездам, але прабегам, у Коўна. Прычыны, па якіх горад чамусьці не губляе свайго шарму мне невядомыя. Можа ад беднасьці ў яго не хапае сілаў крочыць у ногу з часам. Можа там дамінуе якая адрозная ад віленскай трактоўка прагрэсу. Ня важна на самой справе. Вынік, усё роўна, станоўчы.
Мае карэспандэнты паведамляюць, што ў Коўне ёсьць свая, шчыраковенская школа ёгі. Называецца яна мафа-ёга. Прадстаўнікі гэтай школы у рабочы час займаюцца літоўскім бізнісам (бессмысленным і беспашчадным): у любой бабулькі апошні літ забяруць, любы баскетбольны клюб па сьвету пусьцяць, дый і бейбольнай бітай махнуць лішні раз не дуракі. А ў вольны ад працы час мэдытуюць, езьдзяць у ашрамы і не ядуць вэнджэнага сала з часныкам, каб не абразіць пошлым смуродам Крышну.
Дзіўна, што са сваёй кавянскай хваткай мафа-ёгі пакуль не заняліся распаўсюджаньнем гэтай эзатырычнай навукі. А то было б добрае падспор’е для гарадзкой эканомікі. Школы там, цэнтры мэдытацыі, каляндарыкі з настаўнікамі. Усё гэта, мала таго што прыносіць сталы даход, але і не абкладаецца падаткамі.
Нават калі мае інфарматары троху заліваюць, тых мафа-ёгаў трэба было прыдумаць.
Kalisc, czuu ad siabrouki pra jaje byuszacha chlopcia, szto jon tipa “jogas” i “materialistas”, niedavieral szto hetkija dzvie spravy mozna uluczyc u adzin persanaz…
Z druhaha boku, pra toje szto u Kouni szmat joginau bylo i u mizvajenny peryjad czuu nia raz.
Гэта нармальна. Мяс індоэўрапечай, санскрытас — лабэй артімас ліетувю калбай і т.т. да ёгаў і Юргі Іванаўскаце — паўкрока.
Дарэчы, мамка Юргіса Мачунаса, галоўнага літоўскага авангардыста плотна ліставалася з Рэрых