Archive for June, 2009

Сьніпішкі.

Wednesday, June 24th, 2009

Мучаю вось сканэр. Пад рукі трапілася стужка адзьнятая ці не другога студзеня гг..

І не дайшлі б рукі да гэтай стужкі, каб не адна акалічнасьць. У мінулую пятніцу было ў Галеры на Зарэччы адкрыцьцё нашай з Чапайцісам выставы. Каго не запрасіў — даруйце, на самой справе за гадзіну да адкрыцьця ўсё мерапрыемства было пад [...]

Підагагічаскае

Wednesday, June 24th, 2009

Размовы з дачкой.
– Хто гэта сьпявае?
– Аліна Арлова. А што, падабаецца?
– Падабаецца. А дзе яна жыве?
– У Вільні.
– А калі яна прыйдзе да нас у госьці?
Аліну Арлову Юлька чакае прыблізна вось у такім касьцюмчыку.

підагагічаскае

Sunday, June 7th, 2009

з тыдзень таму Юлька ўзяла ў рукі нажніцы і абкарнала сабе чолку, ну і зздаду троху валасы падрэзала. Мы з жонкай спачатку перажывалі, хацелі нават яе налыса пастрыгчы, каб у наступны раз думала, а потым неяк і прывыклі да новай фрызуры дачкі.
Забаўна ня гэта, бо як аказалася, дзяўчынкі ў тры-чатыры гады даволі часта спрабуюць самастойна [...]

зь якой вы службы?

Sunday, June 7th, 2009

Пару тыдняў таму езьдзілі Томэкам у Коўна паглядзець-паздымаць спадчыну Дуж-Душэўскага. Менавіта ў той дзень на небе прачнуліся гэроі літоўскага фальклёру — Браты-Сцулі і здымка спынілася на паўдарозе.
Мясцовыя жыхары па-рознаму рэагавалі на нашы практыкаваньні ў архітэктурнай здымцы. Але як правіла спакойна. Праўда на Зялёнай Гары трапілі на даволі актўнага дзеда, якія спачатку пачаў нас фільмаваць [...]

кавянскія кронікі

Tuesday, June 2nd, 2009

За апошнія некалькі тыдняў некалькі разоў быў не праездам, але прабегам, у Коўна. Прычыны, па якіх горад чамусьці не губляе свайго шарму мне невядомыя. Можа ад беднасьці ў яго не хапае сілаў крочыць у ногу з часам. Можа там дамінуе якая адрозная ад віленскай трактоўка прагрэсу. Ня важна на самой справе. Вынік, усё роўна, станоўчы.
Мае [...]

підагагічаскае

Monday, June 1st, 2009

Бацькі-гопнікі прыдумалі для Юлі страшную кару. Калі яна перастае нас слухацца (такое бывае разоў 7 на тыдзень) — забараняем глядзець балеты-оперы па каналу mezzo. Пакуль працуе.