фатаграфічаскае
Thursday, April 30th, 2009У Міці Бартосіка выйшла кружэлка. З маім здымкам на вокладцы.
Дробязь, а прыемна.
У Міці Бартосіка выйшла кружэлка. З маім здымкам на вокладцы.
Дробязь, а прыемна.
Я слаба разьбіраюся ў медыцыне, але троху сьмешна, калі людзей раз на год пужаюць страшнай эпідэміяй грыпу, якая будзе страшнейшай за гішпанку 1918-1919 гадоў. І ўсе баяцца.
Я разумею, што гісторыя — не панская навука, але мне цікава, калі ж людзі ўключаць мозг?
Дапусьцім, ад таго грыпу ў 1918-19 гг. памерла Х чалавек. Якім чынам чынам [...]
Сябру па фотагуртку з нагоды дня нараджэньня падараваў каталёг Рамуне Пігагайтэ (Ramunė Pigagaitė). Праэкт называўся “Людзі майго гораду”.
Даў пагартаць жонцы. Яна ацаніла кніжку і заявіла: “вось дзе нябачаная Літва, а ня тыя пейзажыкі, што спрабуюць прадаваць каапэртары“.
І сапраўды так. Душэўная-душэўная кніжка населеная дзіўнаватымі гэроямі дзіцячых фантазіяў і сноў.
вось такія пекары жывуць у [...]
У краме зь Юлькай немагчыма прайсьці міма флямастэраў. Якая ў іх такая магічная сіла знаходзіцца — ня ведаю. Мне дык больш акварэлька і гуаш падабаюцца. Можа таго старэю.
Вось так на думку Юлькі выглядае цыпляня. Пазнаць, думаю, можна.
Цяпершаняя літоўская перыёдыка пакідае гнятучае ўражаньне. На мінулымі тыдні запомнілася хіба раёнка “Vilniaus diena”, якая выйшла з рэклямым дадаткам аплочаным крамамі Беласточчыны. Той дадатак заняў больш старонак, чым сама газэтка.
Так што польска-літоўская вайна нарэшце скончылася. Усім дзякуй.
нішто так ня цешыць маё добрае сэрца, як увага з боку мастака-мандавошачніка.
На днях стаў (у чарговы раз) уладальнікам апарату “Любитель-2″. У Літве яго, дарэчы, называюць Любітэліс. Апарат адмыў, пнуў гугла на прадмет інструкцыі. Гугль данёс, што ўшлыя кааператары з ламаграфічнага таварыства аднавілі яго вытворчасьць, дадалі пару новых непатрэбных фішак і прадаюць дзіўна апранутым маладым людзям за 300 эўра. Я падазраю, што іх купляюць. Маладыя людзі мянуць [...]