пейзанам на заметку
Saturday, February 21st, 2009Каля крамы Minskas па выхадных працуе невялікі рынак. Сяляне з машын і прычэпаў прадаюць ня вельмі хітрую прадукцыю. Садавіна, гародніна, апрацаванае мяса, малочныя прадукты. Ну і мёд.
Сёньня, упершыню за апошняе дзесяцігодзьдзе пабачыў чаргу за малаком. У чарзе стаяла (па маіх падліках) 80 чалавек. Асноўную масу складалі пенсіянеры. Малако каштава роўна столькі, колькі каштуе ў краме. [...]