Archive for January, 2009

2008. Вынікі

Monday, January 5th, 2009

Важнейшым мастацтвам на працягу году была анімацыя. То зь яе і пачнем. Ягнятка Шон выціснуў зь Юлькінага п’едэсталу нават Тэлетабяў. Неверагодна, але факт.
кіно. З таго што бачыў — уразілі “Мядузы” Кэрэта і “Ірына Пальм”.
страва. Суп зь печаных памідораў. Але гэта не замінае мне па-ранейшаму трохі недалюбліваць вегетараў.
напой. Апельсінавы сок з салёнай мінералкай. Прапорцыя [...]

Пра дасягненьні нізкіх тэхналёгіяў. фатаграфія

Friday, January 2nd, 2009

Восеньню (ці можа летам?) езьдзілі мы зь сябручком маім Пашам у Падбродзьдзе. З фатаграфічаска-краязнаўчымі мэтамі. Зайшлі да тутэйшага фатографа. Фатограф на правінцыі, трэба адзначыць, фігура важная і трохі шануемая, ня тое што ў сталіцы. Гэта чалавек які працуе (праўда ня шмат) сам на сябе, мае мінілаб (такі здаравенны агрэгат для праяўкі стужкі і друку здымкаў) [...]

З новым годам, так сказаць.

Thursday, January 1st, 2009

Учора жыхары Літвы (хто жыўцом, хто па целіку) глядзелі як іх кроўныя мільёны ляцелі ў паветра.
Нагода для таго каб прасандаліць шалёныя грошы на нудныя салюты была больш чым важнай. Тысячагодзьдзе Літвы, як ніяк. І Вільня атрымала права называцца культурнай сталіцай Эўропы.
Праўда, якое дачыненьне да слаўнай мінуўшчыны Літвы (і да культуры) мае “Шчаўкунчык” пад сьветамузыку [...]