якім чынам загітаваць 500 багатых маладых беларусаў аддаваць на белкультуру 10 % свайго даходу?
Тут забаўны вэрхал ўзьняла Мартысевіч. Але за шумам народ ня бачыць простай рэчы. Так, НН, сапраўды груба парушае правы сваіх і не сваіх аўтараў. Робіць гэта рэгулярна і ня бачыць у гэтым ніякага крыміналу. Прынамсі гэта вынікае з майго ліставаньня з Дыньком з нагоды выхаду кніжкі “Вясна народу”. У мяне не спыталіся дазволу на перадрук, матываваўшы тым, што маўляў не маглі адшукаць. Не выплацілі ніякіх аўтарскіх, перадалі праз трэція рукі асобнік — радуйся, што далі. Маглі б і не даваць.
Разумныя людзі з юрыдычнай адукацыяй кажуць, што ня трэба займацца ліставаньнем па электроннай пошце, а слаць заказным лістом папярэджаньне, што наступным разам разьбірацца будзем ў судзе.
Але ня будзем дэманізаваць нашаніўскую хебру. Яны робяць роўна тое самае, што іншыя беларускія выдаўцы. Скобла выдаў таміну “Краса і сіла”. Гэрой і маладзец. Тое што мае нескладушкі трапілі ў тую кніжку — даведаўся праз год пасьля яе выхаду. І просьба перадаць аўтарскі асобнік Скоблу абурыла. Маўляў, подзьвіг зрабіў, і ён дорага каштаваў, а вы тут са сваімі асобнікамі лезеце.
“Свабода”, якое радыё, рэгулярна нешта друкуе-перадрукоўвае ва ўсякіх зборніках. Без дазволаў (фармальных ці нефармальных — ня важна). Я не даваў ніякіх дазволаў ні Навумчыку ні радыё “Свабода”, больш таго яны па іх проста не зьвярталіся. Носьбіты высокай камсамольскай культуры. Што зь іх ўзяць?
Я магу паверыць у тое, што аўтар можа быць зацікаўлены ў падобных перадруках, але неяк слаба верыцца ў нейкія філантрапічныя матывы выдаўцоў. Пад кніжкі ёсьць фінансаваньне. Не хапае на тое каб заплаціць аўтару? Дык будзь чалавекам, хоць напішы яму. Твой час задорага каштуе для такіх глупстваў? Дык наймі сакратарку альбо займіся чым іншым.
На самой справе, гэта яшчэ кветачкі. А ягадкі ў тым, што ў Беларусі проста няма выдаўцоў. Ёсьць людзі з выдавецкімі ліцэнзіямі, без удзелу якіх немагчыма легалізаваць кніжку на рынку. Даеш грошы выдаўцу — маеш легальную кніжку. Не даеш — ня маеш. Колькасьць людзей з ліцэнзіямі — мізэрная. Канкурэнцыі — нуль. Таму і нясуць Логвінавымтэхналёгіям аўтары грошы. Хто свае, хто не свае.
Чалавек з ліцэнзіяй сваё атрымаў - навошта яму вазіцца з распаўсюдам кніжкі? На іх месцы мала хто заганяўся б гэтай праблемай. Гэта лягічна.
У выніку мы маем
а) адсутнасьць кніжнага рынку як такога
б) самаадзнака сярэднястатыстычнага літаратара/перакладчыка ўпала ніжэй ватэрлініі. Ня думаю, што гэта вельмі добра.
в) нават раптам калі заўтра ў Беларусі пачнуцца зьмены ў лепшы бок, то кнігавыдавецкую справу яны могуць і не закрануць. Бо ў гэтым ненармальным становішчы найбольш зацікаўлены не рэжым (як некаторым здаецца), а самі людцы з ліцэнзіямі. І яны парупяцца каб не страціць крыніцу свайго непаганага існаваньня.
Такое вось зачараванае кола, і бегаць ў ім ня хочацца.
І яшчэ. Неяк тэма салідарнасьці і каапэрацыі ўвайшла ў трэнд. Раней хіба земляробы яе эксплуатавалі. Маўляў, збор ураджаю — справа сьвятая, а хлеб ўсяму галава. Зараз гэтым займаюцца ўсе каму не ляніва.
На днях атрымаў ліст ад знаёмага рэстаратара. Ён робіць новую рэстарацыю ў запрашаў усіх знаёмых на талаку. Маўляў, салідарнасьць і ўсё такое.
Сапраўды, сітуацыя ў Вільні з кавярнямі/рэстарацыямі блізкая да катастрафічнай. У цэнтры іх лічы не засталося, кошты у іх касьмічныя, а наведваць іх пасьля забароны на паленьне стала непрыемна. Прычым нават калі сам не курыў, то ўсё роўна ў кавярні/бары не заходзіў. Нешта здарылася ў атмасфэры.
Я яму даслаў простыя пытаньні. Ці атрымаюць нейкія бонусы талакоўцы і чаму ён ня думаў пра салідарнасьць калі выганялі з публічных месцаў курыльшчыкаў. Адказу не было.
Цяпер пра салідарнасьць пачалі пісаць выдаўцы. Хай, маўляў, людцы скінуцца на беларускую культуру і Нашу Ніву. Прасалідарызуюцца. Ідэя, дарэчы, ня вельмі сьвежая. Колькі гадоў таму адзін бізнэсоўца ня ведаю колькі там адсоткаў ад сваіх прыбыткаў засандаліў у “Спадчыну”. І што? І дзе тая спадчына і дзе той чалавек?
Сістэма мутная, няма як кантраляваць выдаткі, во і атрымліваюцца непаразуменьні. Каб Дынько сапраўды хацеў прыцягнуць грошы і людзей — ну зрабіў бы акцыянаваньне. Купляеш акцыі - маеш права голасу і ганаровае права прапарцыйна пакрываць выдаткі. Празрыста і зразумела. І ніякага пафасу. Так футбольныя клюбы робяць. Чаму нельга зрабіць гэта з беднай газэткай? Выдавецкая справа гэта яшчэ і бізнэс. Ня важна зараз, прыбытковы ён ці стратны.
Але да акцыяў, вас рабяты ніхто не дапусьціць. Не дарасьлі вы да гэтага.
“крынімалу”
ага. пацешная ачыпятка. Выпраўлю.
Zhodny, sytuacyja chvoraja.
Darečy, zvyčajny email taksama moža być dokazam u sudzie. Tolki treba paćvierdžańnie ad paštovaha servera, što taki email faktyčna ŭ taki j taki dzień trapiŭ z kropki A ŭ kropku B, što zrabić vielmi lohka, vo surjoznyja servery majuć backupy i najčaściej abaviazak trymać archiŭ karespandencyi. Amerykanskija ci polskija - dakładna. Pra biełaruskich nia viedaju, ale viedajučy žyćcio, u KDB ich razdrukoŭvajuć i archivizujuć.
У Беларусі і Літве не легалізаваныя электронныя подпісы, таму паштальёны пакуль без працы не застануцца.
Tut nie ŭ elektronnym podpisie reč, chacia jon sapraŭdy vyrašaŭ by prablemu.
сам разумееш, пры наяўнасьці натхненьня можна любую зваротную адрэсу ўпісаць. так што на дадзены момант — дата і уласнаручны подпіс руляць.
Сядзіш ты, Антанян, у Бога за пазухай у сваім Эўрасаюзе, і сядзі. А павучаць Скоблу й Дынька, як ім і што рабіць, хай павучаюць тыя людзі, што працуюць зь імі на роўных. Камічна глядзіцца, калі ты раздаёш усім сястрам па сяргам.
А як уплывае месцазнаходжаньне Антаняна на прынцыпы дзейнасьці Скоблы і Дынька? Ці як адмяняюць месцазнаходжаньне Дынька і Скоблы выкладзеныя Антанянам аргумэнты?… Далёка яны адзін ад аднога? Дык адзін мой сябра, чые нарысы друкаваліся ў бібл. НН, купляў кніжку ў кнігарні.
Дыньку непагана з Варшавы працуецца. Такія закідоны ў час інтэрнэту проста сьмешна чытаць.
нікога не павучаю і гэаграфія тут ні прычым. А ў ветлівай форме нагадваю, што калі гэтыя людзі сапраўды тыя, за каго сябе выдаюць — яны павінны іначай сябе паводзіць. Гэта маё меркаваньне. Яно можа не супадаць зь любым іншым меркаваньнем.
Калі Дыньку і Скоблу няма справы да мяне, глупа спадзявацца на тое, што я паспрабую зразумець іх праблемы. Як мінімум.
> калі гэтыя людзі сапраўды тыя, за каго сябе выдаюць — яны павінны іначай сябе паводзіць.
У тым і сэнс, што яны камуністы. Па-камуністычнаму і дзейнічаюць: узяць і падзяліць. А што рыторыка крыху змянілася… Ну дык камсамольцам цяпер быць не модна, прыходзіцца падладжвацца пад спонсара.
Дзякуй за разумнае фармуляванне той сітуцыі, якая складваецца на сённяшні дзень.
Знайшла адказы на свае шматлікія дурныя пытанні.
Асаіста Беларусачцы: не трэба аргументаваць пазіцыю тым, што хтосці десьці за мяжой. Беларусам вельмі карысна аб’ездзіць і пражыць Еўропу на некаторым перыядзе жыцця, каб чамусьці навучыцца і ня быць абсалютнымі пнямі ў некаторых пытаннях.
рацыя