старыя вершы (?) (знайшоў у паперах)

Ліст да каханай

у той дзень калі ты гадаўка
зьехала ў паскудную Рыгу
мне прысьніўся сон
у якім знаёмая акторка даводзіла
што ня мае ні рук ні ног
а калі прачнуўся
радыё грала песеньку
пра драздоў любві й безнадзейнай сласноты
і тут я адчуў сябе
віянаўскім Маёрам
вельмі нават здольным
давіць нагамі пульхных хамячкоў
на якіх ня могуць нарадавацца маленькія дзеці
трапна кідаць камяні ў блудлівых котак
раскідваць сьлізьняў і каларадзкіх жукоў
па палёх руплівых сялянаў
а таксама згвалціць Іжоту бо яна дура
да гэтага часу так і не дапяла
што чакае Трышчана.

25-28.06.1997

пс. Сябра нагадаў, што ён быў апублікавы ў “Нашай Ніве”. Пару гадоў таму спрабаваў знайсьці гэты верш, але марна прапінаў гугла. Бараніч найдзейна схаваў яго ад пошукавікаў зьмяніўшы кірылічнае “і” на лацінскае. Сёньня вось знайшоў. Вэрсіі, канешне разыходзяцца, але гэта натуральна.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.