Зянон Пазьняк пра савецкую сярэднефарматную фотатэхніку
Піша талкова і цікава. 20 гадоў прайшло, а артыкул актуальны. Як ні сьмешна.
Зянонаву прапанову па мадыфікацыі фатаапарата Любитель-2 (замяніць дзіўнаваты аб’ектыў пабудаваны па пацешнай схеме triplet на зразумелы шырокаму колу фотааматараў рэзкі tessar) рэалізаў найстрэйшы кітайскі вытворца фотаапаратуры Shanghai Seagull Camera Co.,ltd. ў камерах Seagull 4-a ( а таксама b і прочых мадыфікацыяў). Новыя апараты каштуюць даступна (можна накалдаваць сабе за 150 даляраў машынку) і іх ўладальнікі звычайна задаволеныя. Можа і я сабе такую куплю, калі не знайду за адэкватныя грошы яшыкі ці маміі.
Каб у якім 1988-ым годзе яму на дзень нараджэньня заместа тарта з выявай Пагоні падаравалі фатаапарат rolleiflex ці якую fujica, гісторыя беларусі пайшла б зусім іншай дарогай. Ня факт, канешне, што лепшай, дарэчы.
Ня ведаю, як Зянону Станіслававічу, а табе можа дапамагчы гэты:
http://global.ebay.com/
ўсё ж досьвед сьведчыць, што куды прасьцей знайсьці тэхніку на http://www.keh.com