чужыя карцінкі

Разбор архіваў фотааматараў занятак зацягваючы. Як проза Грабала.

Людзі, якія не хадзілі ў мастацкую школу, здымалі час ад часу, але тым ня менш візуальнымі сродкамі спрабавалі распавесьці нейкую гісторыю. Нічога дзіўнага ў тым, што лепшыя карцінкі прыпадаюць на тэхнічны брак. А можа і дзякуючы яму, яны атрымліваюць дадатковую выразнасьць і нейкі сэнс.

Здымкі гэтыя (калі я правільна разабраў меткі на эмульсіі) зроблены не раней за 82-гі год Аляксеем Сьцяпанавічам Анішчыкам. Гэраіні, канешне, састарыліся, а магчыма і адыйшлі ў лепшы сьвет, але дзякуючы гэтай незваротнай акалічнасьці іх шарм раскрываецца напоўніцу.

RSS feed | Trackback URI

3 Comments »

Comment by Zołak
2008-07-17 07:04:03

Sapraŭdy, niešta ŭ takich fotkach jość. Ja taksama niadaŭda razhrabaŭ siamiejny archiŭ, i niečakana dla siabie samoha paznajomiŭsia z maim pradziedam. Ja navat nia dumaŭ, što jość u nas jahonaja fotka.

 
Comment by sasha bojko
2008-07-18 03:35:02

старі чужі фотографії завжди чипляють
переберав нещодавно фотографії діда - ловив inspiration)

перша класна

Comment by Administrator
2008-07-19 14:56:36

ага. І атрымалася такой дзякуючы такой непрыемнай зьяве як паралакс. Дзядзька той, дарэчы нейкім дальнамерным кіевам здымаў. Бо паўсюль паралакс і міжкадравая адлегласьць плавае.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.