Irina Palm
У галоўнай ролі - Марыян Фэйзфул. Уласна на яе і пайшоў паглядзець. Цётка, у адрозьненьні ад большасьці гэрояў 60-ых гадоў натуральна састарылася і зусім не крыўляецца. Пераканаўча сыграла старую правінцыйную клушу. Што, у прынцыпе, было прагназуема.
У анонсе фільма нешта ў агульных словах гаварылася пра порнаіндустрыю і т.п. Але на самой справе кіно аказалася пра каханьне і жаночую сілу. Пра жорсткасьць сьвету офісных пацучкоў і чалавечнасьць з боку тых, для каго яна ну зусім неабавязковая. Пра вернасьць, пра сілу дадзенаму слову.
Фільм паглядзець сабраліся ў асноўным ўжо немаладыя дзіўна апранутыя людзі. Верагодна, адданыя прадстаўнікі фан-клюбу М.Ф. Зрэшты, я сам такі.
No comments yet.