pieno baras

Зачыніўся малочны бар на Вялікай вуліцы. Апошняе непафаснае месца ў Старым горадзе. Працаваў ён ад 1971 году. Прыхлопнулі лавачку без асаблівых шкадаваньняў. І яно зразумела — каму тое гарачае малако з булачкамі рупіць? І да малочных кактэйляў мала каму ёсьць справы. Усё ж ня піва з піццай. Кандытарскае абсталяваньне ўжо прадалі. На яго месцы адчыняць краму моднай адзежы. Зьявіцца чарговая страшная і пустая крама каб пускаць пыл ў вочы падаткавай інспэкцыі.

Апошні раз заходзіў сюды пару тыдняў таму. Чакаў сустрэчу, дык узяў шклянку малака і кекса. Думаў сфатагарфаваць інтэр’ер, чыста на памяць, ды палянаваўся ледзьці ў заплечнік за апаратам. Хто ж мог падумаць, што ўсё так хутка скончыцца?

З жонкай перабіралі варыянты па памяці. Такое ўражаньне, што ў цэнтры Вільні засталася толькі адна кнайпа на сваім месцы і з традыцыйным асартыментам — булённая на Ягайла. І ўсё. Астатнія альбо зьніклі, альбо як “Нерынга” пры захаваным інтэр’еры моцна зьмянілі кліентуру.

Ідзе татальная дэгуманізацыя гарадзкога жыцьця. Шыфруецца ўсё гэта матрамамі пра прагрэс. эфэктыўных уласьнікаў і прывабнасьць для інвэстыцыяў. І нікому да гэтага няма справы. Абы ўсё было красіва і гігіенічна.

RSS feed | Trackback URI

8 Comments »

Comment by miram
2008-06-08 06:18:00

З днём нараджэньня! Расьці вялікі :)

 
Comment by Syarzhuk
2008-06-09 14:53:13

Happy birthday to you!

 
Comment by daroha Subscribed to comments via email
2008-11-16 08:35:52

а кінатэатар “lietuva” таксама ж бахнуць - будзе там амаль да самае дарогі нейкі цэнтар
і на лукішках нейкую бадзягу зьбіраюцца пабудаваць

выканаўца - адна й таясама фірама, якая мае падвязкі ў магістраце

Comment by Administrator
2008-11-16 09:10:51

на самой справе мне той Ліетувы не шкада. Той кінатэатар сьмярдзеў попкорнам і сосасолай. Намінальна яны належалі самаўраду і нібыта змагаліся за асьвету і масацтва, а на самой справе круцілі звычайнае галівуцкае барахло. Нармальнае кіно там ішло ў маленькай залі за шалёныя як на той (і цяперашні, дарэчы) час грошы. Нельга адной задніцай 2 пні абгадзіць.

За 10 гадоў я там быў 3 разы.

1) Канцэрт Філіпа Гласа і Кронос-квартэта ў межах нейкага фэставаля.

2) Прэм’ера фільма Гэрцага. На той прэм’еры ў апошні раз бачыў сьв. п. Юргіса Кунчынаса.

3) Аднойчы туды схадзіў у кіно. Догмаўская “Апошняя песьня Міфуне” гэта была.

Усё.

Дарэчы, на месцы той ліетувы апрача пафаснага дому будзе і маленькі кінацэнтар. Усё ж лепш, чым нічога.

 
 
Comment by daroha Subscribed to comments via email
2008-11-16 10:23:02

у летуве я быў аднойчы
таму сантымэнтаў па ёй уласных згадаваць не пасьпеў
адно - сябры мае спрабуюць там ладзіць акцыі пратэсту
яны - карэнныя віленчукі
таму я й пераказаў іхныя сэнтымэнты

наагул жа ж з м а ё й вільняй усё складана. надта мала яе. усё астатняе - м а я горадня. адно што езьдзіць у горадню надта цяжка, бо м а ё там штораз меншае.

Comment by Administrator
2008-11-16 11:36:35

тыя хто ладзіць акцыі пратэсту ня робяць гэта зь нейкіх сэнтыментаў. Калі актыўна ішлі тыя акцыі — рэальная пагроза навісла над кінатэатрам які праз усе гады круціў артхаўз — Скальвіяй. І нікому да яе не было справы.

 
 
Comment by daroha Subscribed to comments via email
2008-11-16 12:48:46

а якая зараз сытуацыя з скальвіяй?

Comment by Administrator
2008-12-05 02:43:24

Сітуацыя нібыта вырулілася, але яны вельмі залежаць ад настрояў у самаўрадзе. А калі ўлічыць, да ўлады прыйшлі сацыял-дарвіністы — то можна з пэўнасьцю сказаць, што да пачатку 2010 году пражывуць. А там - як атрымаецца.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.