пра правох рэклямы
Вясна наступіла, дык вырашыў з нагоды сонейка і цяпла выпаліць люльку на гаўбцы. Зімой паліць люльку на сьвежым паветры неяк не цягне, а ў закрытых памешканьнях дыміць офісныя пацучкі пазабаранялі. Палез на шафу, дастаю заветку скрынку, а там ад маёй любімай файкі толькі парэшткі. Павярцеў іх руках, клеіць глупа. А шкада.
Гэта першая фірмовая люлька, якую я сабе набыў. У 1994 годзе. Каштавала нешта пад 10 старых баксаў. Фірма Dr. Grabow. Зь яе прадукцыяй ні да таго ні пасьля не сутыкаўся. Файка была маленькая, насагрэйка такая. Зручна сядзела ў руцэ. Накруціў на фотаапарат макраааб’ектыў і зьняў яе на памяць.

Макрафатаграфія наогул добра нэрвы супакойвае. Аб’ектывы цёмныя, глыбіня рэзкасьці мізэрная. Пакуль фокус на патрэбным месцы зловіш — дык забудзеш чаго так злаваўся пару хвілінаў таму.
Жонка разглядаючы кантролькі, сказала, што надта рэклямна выглядае гэтая люлька, і прызналася, што цацка разваліся ў ейных руках і яна хацела расказаць мне пра гэты выпадак, а потым неяк забылася.
Угу. Рэклямная. Лепшай рэклямы сямейнага жыцьця і не прыдумаць.
No comments yet.