пра ахову нелітаратурных помнікаў
Забаўна, што Уладзімер Сьцяпан праблемы рэканструкцыі Менску зводзіць да пытаньняў гігіены. Маўляў, быў унітаз — згніў унітаз. Час мяняць, тэхналёгіі наперад і ўсё такое. Заўважце, гэта піша літаратар і мастак, а ня нейкі там санцехнік.
Гігіена вельмі добрая і неабходная штука. Але тое, што адбываецца ў Менску хутчэй нагадвае дэзынфекцыю. Сыпанем тут хлёркай, тут дустам, а тут аранджу крыху пальем — будзе горад-сад. Прыгожа і без трафік-джэмаў. Так думаюць наіўныя сыны беларускай вёскі. Толькі вось не дачыталі яны падручнікі да канца. Праблема ў тым, што пры дэзынфекціі зьнішчаюцца ня толькі шкодныя, але і карысныя бактэрыі, і калі дэзынфікаваную тэрыторыю “не забруджваць” карыснымі бактэрыямі - то на гэтае месца неўзабаве прыйдуць шкодныя і дэзынфекцыю трэба праводзіць “па новай”. І кожнага разу трэба ужываць больш жорскія сродкі.
І вайна гэтая ідзе, і ўвесь сьвет пахне як офіс вымыты. Куды ні сунься. Усё робіцца для таго, каб для офісных пацучкоў сьвет быў утульным і зразумелым. І без бактэрыяў. Шкодных і ня вельмі. Паўсюль забаронім паліць, вырубім усе паркі і набудуем яшчэ больш аўтамагільных дарог, а праз пару гадоў у Балтыйскім моры можна будзе мыць посуд — такая там канцэнтрацыя Фэіры. Чысьціня — залог здароўя.
Наіўны селянін, які адкрыў для сябе, што калі кінуць таблетку біспептолу ў бідон з малаком, то прадукт не скісьне — спадзяецца, што ён схапіў Бога за бараду і на гэтым канец усім яго праблемам. На самой справе ад гэтай кропкі праблемы толькі пачынаюцца.
пс. я спачатку думаў, што Уладзімер Сьцяпан ад нямачагорабіць проста вырашыў кінуць шуфель гною на вентылятар, але пасьля таго, як пайшлі камплементы ў бок ўладаў за аднаўленьне ратушы стала ясна, што для яго ўсё гэта вельмі сур’ёзна і важна. Што тут зробіш? Іншых пісьменьнікаў у мяне для вас няма.
No comments yet.