пра Янку Маўра тры капейкі

Вера Бурлак і Жыбуль рыхтуюцца да 125-годзьдзя Янкі Маўра і правільна робяць. Тут я па справе палез глядзець яго біяграфію. Вельмі шмат забаўнага. Пра яго прынята казаць, маўляў: “Янка Маўр апісваў Новую Гвінэю, другія выспы Акіяніі і пры гэтым ніколі не выяжджаў за межы Беларусі.”. На самой справе ўсё куды сьмяшней.

Будучы аўтар беларускіх баявікоў нарадзіўся ў Ліепае (зрэшты у там павінна была быць немалая беларуская калёнія дзякуючы порту і Лібава-Роменскай чыгунцы), дзяцінства правёў у вёсцы Лебянішкі (як падаюць слоўнікі — Ковенскай губэрніі). З Лебянішкамі такая гісторыя. Знаходзіцца на поўначы Літвы. Ад гэтай вёскі да Коўна — сто км з гакам. Там на пачатку XX ст. пражывала 50 праваслаўных семьяў, але відавочна, гэта нейкая новая калянізацыя, бо царкву пабудавалі толькі ў 1909 годзе. Вучыўся ў Коўне і Панявежу. Працаваў у Новым месьце (зараз вядомы як Kudirkos Naumiestis/Кудыркос Наўмястыс).

Апрача Маўра ў Новым месьце (да 1900 мястэчка называлася Уладыславаў) жылі-працавалі прыкметныя асобы літоўскага нацыянальнага руху. Аўтар літоўскага гімну Вінцас Кудырка і прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Казіс Грынюс (Kazys Grinius). Менавіта тут у 1895 г. было прынятае рашэньне пра адзьдзяленьне літоўскай сацыял-дэмакратыі ад агульнапольскай. Прычым ініцыятар гэтага рашэньня Стасіс Матулайтыс (Stasys Matulaitis) ў двадцатыя гады быў вымушаны выехаць зь Літвы ў Савецкі Саюз, жыў у Менску і працаваў у Беларускай акадэміі навук. Карацей, маленькае памежнае мястэчка, інтэлігецыя якога была моцна замяшаная ў літоўскім руху.

Дык вось, ня гледзячы на тое, што Маўр першыя двадцаць гадоў свайго жыцьця правёў у Літве і пра Беларусь мог даведацца толькі з кніжак, пра яго няма ні слова ў кніжцы “Перазовы сяброўскіх галасоў” аўтарства А.Лапінскене і А.Мальдзіса, якая прысьвечана беларуска-літоўскім літаратурным сувязям. У прынцыпе, у гэтым няма нічога дзіўнага, бо Адам Мальдзіс дасьледчык ня вельмі ўважлівы, а Альма Лапінскене пра аўтара “Палескіх рабінзонаў” магла і ня чуць.

Можа проста не хацелі разьбірацца чаму эсперантыста-раварыста занесла ў Беларусь. Усякае бывае.

Забаўна і тое, што ў збоніку аўтабіяграфіяў беларускіх пісьменьнікаў “54 дарогі” няма тэксту Маўра.

Магчыма, усю гэтую загадачнасьць можна прыбраць азнаёміўшыся са шматлікімі манаграфіямі пра аўтара “Палескіх рабінзонаў”, але зараз яны мне не даступныя, ды і досьвед сьведчыць, што беларускае савецкае літаратуразнаўства мела прывычку пісаць пра абы што пра тое, аб чым ня мае ўяўленьня.

RSS feed | Trackback URI

2 Comments »

Comment by дзед талаш
2008-05-06 09:55:58

як звычайна
на ўсіх наехаў але сам нічога не распавёў цікавага

 
Comment by ssiao
2008-05-06 12:17:56

Ды не, распавёў, паставіў тэмы дасьледваньням 2-3 асьпірантам-літаратуразнаўцам… Проста ў нас сапраўды шмат занядбана, нават там, дзе, здаецца, ня так занядбана.

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.