Вясна на Летняй вуліцы

У гэтым горадзе ніколі не адгаеш, якая вуліца будзе выміраць наступнай. Хто б мог падумаць, што Летняя вуліца пачне пусьцець? Калі са Сьніпішкамі даўно ўсё было ясна, і толькі пытаньне часу калі зьнясуць тыя баракі (і небаракі), то зь Летняй думаў, што усё абыйдзецца. Бо рэльеф для будоўлі дзіўных хмарачосаў крывы, камунікацыяў няма, зямельныя ўчасткі невялікія і іх гаспадары ведаюць ім кошт. А не… Добрая частка дамоў стаіць пустымі. Чакаюць зносу і новых забудоўшчыкаў. Псіхбальніца праўда на месцы, толькі парк, здаецца, моцна прарэдзілі.

Гадоў 10 таму, дзякуючы шчодрасьці Сяргея Ш. і яго жонкі жылі па суседству з гэтай установай. Спачатку было ніякавата ад такога суседства, а потым перасталі зьвяртаць увагу. Толькі аднойчы, памятаю, нявольнікі закрытага аддзяленьня далі пра сябе ведаць. Задушным летнім вечарам нейкі пацыент на ўсе лёгкія крычаў у вакно: “Хачу шампана! хачу шампана!” Але ў той дзень мала хто адмовіся б ад келіха халоднага белага віна. За выключэньнем доктара Банайціса.

RSS feed | Trackback URI

2 Comments »

2008-04-25 13:23:37

А што ў тым доме было да рэвалюцыі?

Comment by Administrator
2008-04-27 01:46:48

здаецца, яно будавалася як бальніца ад самага пачатку.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.