Памылкі Ласёўкі
На барахолцы пры Кальварыйскім рынку да гандляра старызнай падыйшлі яго сябры-прыяцелі ці не зь дзяцінства. Разглядалі яго няхітры тавар: нейкая лыжная мазь, дзікаваты радыёпрыймач, значкі і інш. мала каму патрэбнае барахло. У прыяцеляў быў добры настрой і яны кпілі над памятым гандляром і яго таварам. Нібыта і бяззлобна, але адчувалася, тое, што ім прыемна, што іх колішні сусед трапіў у такое становішча.
– Эх ты, ошібка Ласёвкі, — рэзюмаваў адзін зь іх, і ўсе трое захіхікалі.
Гадоў 30 як тую вёску Ласёўку праглынула Вільня, а яе памылкі з намі.
На здымку не Ласёўка, а Сьніпішкі, ці не апошняе віленскае прадмесьце. Сёньня яго актыўна нішчаць, каб ўсё забудаваць бятонным гаўном.

Гадоў зь дзесяць таму я бачыў такую дарогу ў Менску
ну калі пашукаць — і сёньня знойдзеш. Я на самой справе ня ведаю нават як тая вуліца называецца. Трэба па мапе паглядзець:)