heima| на радзіме
Упершыню сёлета схадзіў у кіно. Хацеў паглядзець на Annie Leibovitz: Life Through A Lense, але прыяцель ушаварыў мяне схадзіць на дакумэнтальную стужку пра ісляндзкі гурт Sigur Rós. Называецца “На радзіме”. Маўляў, сучасныя дзіўна апранутыя маладыя людзі актыўна слухаюць ісьляндзкі рок, ну а Лейбавіц як Лейбавіц. Гарбачоў з торбачкамі Прада. Няўжо гэта так цікава?
Я спадзяваўся, што ісьляндзкі ракінрол гэта нешта ціпа Бьёрк, толькі больш адмарожанае. Аказалася, што гэта ня так. Ісьляндзкі рок — гэта салодкая сур’ёзная пафасаная патака ціпа артроку, толькі яшчэ горшая.
Фільм зьняты на ХайДэфіншан, але нейкія аптымісты вырашылі яго паказаць на вялікім экране. Я ня ведаю, якія страты зроку ў люццаў, якія сьцьвярджаюць, што кінастужка сваё аджывае. Але павінны быць сур’ёзнымі тыя страты. А можа справа не ў зроку, а ў мазгах?
Так ці іначай, ісьляндзкія краявіды выглядалі на экране кашай-малашай. А на краявіды прыходзілася ці ня трэцяя частка карціны.
У савецкія часы такая прадукцыя называлася фільм-канцэрт. Сюжэт просты — вядомы гурт вяртаецца на радзіму. Ладзіць развітальны тур зь бясплатнымі канцэртамі ў вясковых і гарадзкіх ДК. Удзельнікі каманды разважаюць, што дахаты вяртацца важна, і што тут самыя лепшыя слухачы. Усе гэтыя разважаньні рэжысер тасуе з даволі нуднымі канцэртнымі нумарамі.
Нармальнае, моцнае кіно для фанаў Sigur Rós, разьлічанае для прагляду праз целік. І ня больш за тое. Не разумею, чаму такое трэба паказваць у рамках адзінага кінафэстывалю ў Літве. Тое, што заля была забітая аматарамі ісьляндзкіх сьпеваў ніякім бокам ня сьведчыць пра кінаматаграфічныя якасьці стужкі.
Хацеў сёньня схадзіць на Ірыну Пальм з Марыян Фэйзфул у галоўнай ролі. Але не склалася.
Люі Вюітон