підагагічаскае

Нельга сказаць, што ў дзяцінстве маім было мала цацак. Хутчэй наадварот. У прынцыпе, можна было дастаць любую з асартыменту мугулёўскага гума. А ён быў, не такі ўжо малы і даволі талковы. Але зараз зь цеплынёй успамінаю даволі просьценькія самаробрныя цацкі: брызгалкі, рагаткі, пугачы і т.п. Ясна, што Юлька да такіх радасьцяў не дарасла, то пакуль раблю ёй ваўчкі.

Для таго каб зрабіць ваўчка трэба:

а) адна пустая драўляная шпуля ад савецкіх нітак. Здаецца, ніткі на такіх шпулях ужо даўно не выпускаюць, але калі пашукаць па суседзкіх кладоўках, то можна накалдаваць іх ня мала.

б) аднаразовыя драўляныя кітайскія палачкі для ежы. Іх можна бясплатна дастаць у любой кітайскай кнайпе.

в) нож

вось такі расклад

Ад шпулі адразаюцца гадоўкі. Кітайскія падлачкі дзеляцца на адвольныя фрагмэнты. Чым будзе даўжэйшая вось — тым лягчэй яго будзе раскручваць і наадварот.

атрымліваеюцца такія вось

ці такія

з гэтымі макрааб’ектывамі нейкі мазахізм. І наводзіцца цяжка і глыбіня рэзкасьці мізэрная, а з пыхай і дадатковым асьвятленьнем вазіцца ляніва. Як імі людзі тараканаў фатаграфуюць - не ўяўляю.

а вось і тэставы запуск.

Жаданьне сфатаграфаваць ваўчок у дзеяньні — першы крок да сатары. Вярцець ваўчок — вось дзе сапраўднае сатары.

RSS feed | Trackback URI

5 Comments »

2008-04-14 18:11:08

І я круціў :)

 
Comment by Галіна
2008-04-18 15:24:28

цікавы варыянт, ніколі са шпулек не бачыла.
ваўчкі яшчэ можна рабіць і проста з кардона, выразаць круг паболей, толькі ў выпадку з кардонкай, ваўчок мусіць быць вельмі шырокі і невысокі - поўная супрацьлегласьць вашаму :)))

Comment by Administrator
2008-04-18 16:16:57

яны могуць быць рознымі. абы круціліся і несьлі радасьць.

 
 
Comment by мусій Subscribed to comments via email
2008-05-15 05:31:31

вища кляса!

Comment by Administrator
2008-05-21 14:10:43

дзякуй, стараўся.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.