Пра дзень птушак

Няма нічога дзіўнага ў тым, што ў канстытуцыі Зарачанскай Рэспублікі птушкі займаюць асноўнае і важнае месца. Нават важней за катоў. На першае красавіка прыходзіцца ня толькі дзень незалежнай рэспублікі, але і міжнародны дзень птушак.

Сёньня адчынілі дошку з тэкстам канстытуцыі на бел.мове. Па прычынах хранічных для міністэрства замежных спраў Зарэчча, на самім адкрыцьці не прысутнічаў.

Усё было б вельмі нават нічога, каб тыя сьвяткаваньні з кожным годам не станавіліся ўсё больш пафаснымі. У пэўны момант мне стала няёмка за Пілінкуса і Лілейкіса, такую пошласьць яны несьлі.

Да таго ж, у апараце абарвалася стужка. Дробязь, канешне, але непрыемна.

птушкі

Так што са сьвятам.

RSS feed | Trackback URI

2 Comments »

Comment by Vinia Pych
2008-04-09 07:29:32

Заўтра і пасьлязаўтра дзьве прэзэнтацыі ў Вільні. У чацьвер у беларускай школе па вул. Сеціна 21, а ў пятніцу ў 18.30, у Беларускім Доме Правоў Чалавека, на Латака 3 (арыентыр - Пятніцкая Царква).

Даведка пад нумарам +370 63599979 (Валянцін)

Comment by Administrator
2008-04-09 09:26:49

гэта.. калі ўжо спаміце - то рабіце гэта з мазгамі. Указвайце канкрэтныя даты. А то, што ерунда — заўтра, пятніца??? Гэта не арыентыры ў прасторы і часе.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.