Archive for April, 2008

пра Янку Маўра тры капейкі

Tuesday, April 29th, 2008

Вера Бурлак і Жыбуль рыхтуюцца да 125-годзьдзя Янкі Маўра і правільна робяць. Тут я па справе палез глядзець яго біяграфію. Вельмі шмат забаўнага. Пра яго прынята казаць, маўляў: “Янка Маўр апісваў Новую Гвінэю, другія выспы Акіяніі і пры гэтым ніколі не выяжджаў за межы Беларусі.”. На самой справе ўсё куды сьмяшней.

Вясна на Летняй вуліцы

Tuesday, April 22nd, 2008

У гэтым горадзе ніколі не адгаеш, якая вуліца будзе выміраць наступнай. Хто б мог падумаць, што Летняя вуліца пачне пусьцець? Калі са Сьніпішкамі даўно ўсё было ясна, і толькі пытаньне часу калі зьнясуць тыя баракі (і небаракі), то зь Летняй думаў, што усё абыйдзецца. Бо рэльеф для будоўлі дзіўных хмарачосаў крывы, камунікацыяў няма, зямельныя [...]

Памылкі Ласёўкі

Thursday, April 17th, 2008

На барахолцы пры Кальварыйскім рынку да гандляра старызнай падыйшлі яго сябры-прыяцелі ці не зь дзяцінства. Разглядалі яго няхітры тавар: нейкая лыжная мазь, дзікаваты радыёпрыймач, значкі і інш. мала каму патрэбнае барахло. У прыяцеляў быў добры настрой і яны кпілі над памятым гандляром і яго таварам. Нібыта і бяззлобна, але адчувалася, тое, што ім прыемна, [...]

heima| на радзіме

Wednesday, April 9th, 2008

Упершыню сёлета схадзіў у кіно. Хацеў паглядзець на Annie Leibovitz: Life Through A Lense, але прыяцель ушаварыў мяне схадзіць на дакумэнтальную стужку пра ісляндзкі гурт Sigur Rós. Называецца “На радзіме”. Маўляў, сучасныя дзіўна апранутыя маладыя людзі актыўна слухаюць ісьляндзкі рок, ну а Лейбавіц як Лейбавіц. Гарбачоў з торбачкамі Прада. Няўжо гэта так цікава?
Я спадзяваўся, што [...]

підагагічаскае

Tuesday, April 8th, 2008

Нельга сказаць, што ў дзяцінстве маім было мала цацак. Хутчэй наадварот. У прынцыпе, можна было дастаць любую з асартыменту мугулёўскага гума. А ён быў, не такі ўжо малы і даволі талковы. Але зараз зь цеплынёй успамінаю даволі просьценькія самаробрныя цацкі: брызгалкі, рагаткі, пугачы і т.п. Ясна, што Юлька да такіх радасьцяў не дарасла, [...]

Пра дзень птушак

Tuesday, April 1st, 2008

Няма нічога дзіўнага ў тым, што ў канстытуцыі Зарачанскай Рэспублікі птушкі займаюць асноўнае і важнае месца. Нават важней за катоў. На першае красавіка прыходзіцца ня толькі дзень незалежнай рэспублікі, але і міжнародны дзень птушак.
Сёньня адчынілі дошку з тэкстам канстытуцыі на бел.мове. Па прычынах хранічных для міністэрства замежных спраў Зарэчча, на самім адкрыцьці не прысутнічаў.
Усё было [...]