пра прагрэс

Усе кажуць: “прагрэс, прагрэс, новыя ціхналёгіі, вэб 2.0″. А толку? Вось нарабілі магільных тэлефонаў з фатаапаратамі. Класная штучка, у жонкі такая ёсьць. Мы на яе спачатку этыкеткі выпітых вінных бутэлек здымалі. А іншага ўжытку неяк і не знайшлі. З часам і этыкеткі перасталі фатаграфаваць.

Мне той фатаапарат у магільніку нафік непатрэбны, але ўжо калі ёсьць такая штука — фіглі не зрабіць так, каб ім можна было мераць экспазыцыю? Неяк жа здымае той тэлефон, адпаведна — замярае асьвятлённасьць. Ну выводзіла б на экран “пры ісо такім-та — вытрымка х і дыяфрагма у”. Праграмулька на 2 кілабайты. А не… Цягай з сабой той “Свердловск-4″. Напіхаюць у тэлефон розных судоку, а каб карыснае нешта — не дачакацца.

Супраць прагрэсу, дарэчы, нічога супраць ня маю. Каб не прагрэс - дзе б я браў вараныя бурачкі ў вакумнай упакоўцы?

RSS feed | Trackback URI

6 Comments »

Comment by XTOCb
2008-03-17 07:05:42

Вараныя бурачкі? Прагрэс, блін! У нас і звычайныя далёка ня ў кожнай краме ёсьць. Тутэйшыя чамусьці баяцца буракоў. Часта даводзіцца йсьці да кітайцаў, у іх ёсьць любая гародніна, нават такая, што й назвы ня ведаеш

Comment by Administrator
2008-03-17 07:34:42

нічога дзіўнага. Я і сам тыя бурачкі актыўна пачаў ужываць ня так і даўно.

 
 
Comment by Adelka
2008-03-18 03:24:01

а што ты зь імі робіш?

Comment by Administrator
2008-03-18 03:43:36

бурачкамі? рэжу, паліваю алеем ці простай салатнай запраўкай і ем. Часам сыр-часнык дадаю.

Comment by Adelka
2008-03-18 04:20:33

добра :) проста я фанацік бурачкоў рознага кшталту (і як салат з алеем або маянэзам), і як селядзец у шубе і як боршч. Думала, можа нешта цікавае і лёгкае параіш.
Дарэчы, у беларусі вараныя бурачкі ў вакуумнй упакоўцы толькі пшэцкія. Так што вару сама - у мэтах падтрымкі ацечасьцьвенных бурачкоў :-)

Comment by Administrator
2008-03-18 07:22:21

гастраномны маінэз не ўжываю (бо нясмачны). Шубы не раблю, бо шмат вазьні. Парэзаў-паліў і зьелі.

(Comments wont nest below this level)
 
 
 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.