Archive for March, 2008

підагагічаскае

Sunday, March 30th, 2008

Юлька навучылася даволі лоўка круціць у руках парасончык. (сьведчаньне прылагаецца). Проста Мэры Попінс нейкая, а не дзевачка.

пра пераемнасьць

Wednesday, March 19th, 2008

Заходзіў у госьці калега па фотагуртку — Паша. Сярод іншага нагадаў нагадаў стары жарт пра тое, што Гары Потэр — гэта сын Джона Ленана.
А вось і Пашаў партрэт. Ня памятаю ўжо, чаму ня выйшаў разам зь ім папаліць на гаўбец.

підагагічаскае

Monday, March 17th, 2008

Жонка прыватызавала кэнан, які доўга пыліўся ў шафе без справы і аб’ектыву. Здымае на поўным аўтамаце, але атрымліваецца весялей і цікавей чым у мяне.

пра прагрэс

Saturday, March 15th, 2008

Усе кажуць: “прагрэс, прагрэс, новыя ціхналёгіі, вэб 2.0″. А толку? Вось нарабілі магільных тэлефонаў з фатаапаратамі. Класная штучка, у жонкі такая ёсьць. Мы на яе спачатку этыкеткі выпітых вінных бутэлек здымалі. А іншага ўжытку неяк і не знайшлі. З часам і этыкеткі перасталі фатаграфаваць.
Мне той фатаапарат у магільніку нафік непатрэбны, але ўжо калі ёсьць такая [...]