2007. вынікі.

запозьнена, але.

кніжка

“Какос-маракос”, хутчэй за ўсё. Прынамсі для мяне і Юлькі.

А калі па-сур’ёзнаму, то пакуль беларускі кнігавыдавецкі рынак будзе знаходзіцца ў руках гандляроў isbnамі — з кніжкамі і надалей будзе швах. Нават нецікава думаць на гэту тэму.

кіно

Адамавы Яблыкі. Хто ня бачыў — таго шкада.

фатаапарат

фэд-2 (хоць ім практычна і не здымаю)

фотастужка

мусі Fujichrome Sensia 400 . Набыў яе шмат за сабачы грош, то і выкарыстоўваю паціху.

горад

Коўна. Нейкае яно сапраўднае. Прыемны кантраст зь Вільняй, якая паступова ператварылася ў захлуджаную бятонным гаўном вёску.

У намінацыі чалавек як і летась першы прыз падзелены паміж Оляй і Юляй.

фобія

тэхнафобія

У намінацыі мудзіблюз зандта шмат кандыдатаў. Нават самых актыўных ляніва пералічваць.

Правёў 2 выставы і не надрукаваў на паперы ніводнага тэксту.

RSS feed | Trackback URI

4 Comments »

Comment by Zołak Subscribed to comments via email
2008-01-27 17:20:05

A nam Kakos-marakos niešta nie pajšoŭ. Nadta składanaja ŭ moŭnym sensie knižka. Moža nie daraśli jašče. A moža tamu, što čurki niaruskija. Tam vychodzić zšmat nieznajomych nazvaŭ, jakija zamanajeśsia tłumačyć. Uvieś kajf ad čytańnia hublaješ :)

Comment by Administrator
2008-01-28 03:06:20

у параўнаньні зь іншай беларускай макулатурай — хоць добра рытмічна арганізаваны.

 
 
Comment by YSmirnou
2008-01-28 15:59:33

А нам спадабаўся. Нават адзін з маіх нікаў, kakasiewicz, з Какосам-маракосам зьвязаны.

Comment by Administrator
2008-01-28 16:02:58

Думаю, і Адамавы яблыкі вам спадабаюцца.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.