підагагічаскае
Пазаўчора Юлька залезла да мяне на калені, узяла са стала аловак і нататніку налявала наступнае

і патлумачыла: “Тата”.
Як ні дзіўна, некаторае патрэтнае падабенства прысутнічае. Прынамсі, крывая ўхмылачка на месцы.
Ведаю, што разьвіцьцё ў дзяцей ідзе скачкамі, але кожны той скачок адбываецца надта ўжо неспадзявана і ў самым нечаканым месцы.
віншую!
дзякуй!
Разьвівай талент, карціны паказвай :))
ну ў цябе прафэсійная зацікаўленасьць:)
а колькі ёй ужо? Па-мойму, вельмі добра малюе!
2 з паловай. Сапраўды непагана для свайго ўзросту. Я не на шмат лепш малюю, на самой справе.
Хутка яна за фоцік возьмецца.