пра трэнды
Пару тыдняў таму ішоў на адкрыцьцё калектыўнай выставы, у якой і сам ўдзельнічаў. Фатаапарат ня браў, бо цягнуў на сабе яшчэ і Юльку. То ляніва было. На адкрыцьці быў шакаваны там, што ніхто з сабой не прыцягнуў нават самай дурацкай мыльніцы. Яшчэ з паўгода таму не было куды схавацца ад назойлівых шчаўкунчыкаў. А тут - пуста.
Такое ўражаньне, што хваля масавага фатаграфаваньня сыходзіць, як сыйшла хваля рыфмаваньня “беларусь-памалюсь”, кампутарнага “дызайну” і дыджэйства адраджэньня.
Наступнымі ахвярамі псіхозу павінны стаць кінематоргаф (ужо атрымаў не адну спакусьлівую прапанову паўдзельнічаць у кінавытворчасці).
Хаця не факт. Калі апошнія разы заходзіў у крамы, якія фарцуюць мастацкім рыштункам - чэргі там былі на добрых 20 хвілінаў. Моладзь закупляла матэрыялы.
No comments yet.