І тчэ, забыўшыся, рука партрэт Зянона Пазьняка
Здымкі з паездкі ў Лаварышкі. Жнівень 2003 году.
У Лаварышскай парафіі сапраўды непаганы збор слуцкіх паясоў
На здымках Людка Вітушкава, Вітушка, Аляксандар Астравух разглядаюць плён працы армянскіх майстроў. Як звалі ксяндза, які нам ласкава паказаў тыя паясы - ня памятаю. Імя-прозьвішча былі запісаныя ў Вітушкі, але дзе тыя запісы — зараз цяжка сказаць.



Праўда, ехалі мы ў тыя Лаварышкі зусім не па паясы. Паводле неправераных зьвестак у ваколіцах тых Лаварышак старыя дзяды і бабулі сьпявалі беларускія песьні, якім навучыліся ад беларускага княсндза Янкі Семашкевіча ака Янка Быліна.
Сьпевакоў сапраўды знайшлі. Яны ўдала выконвалі творы з патрыятычнага рэпэртуару 20-30-ых гадоў. Пра тое, што “Беларусь дачакаецца”. З надрывам. Хоць тую Беларусь бачылі хіба па цілівізары. Выканаўцаў чамусьці не здымаў, песьні пісаліся на магнітафон, але асаблівых надзеяў на тое, што касэтка адшукаецца - ня маю.
Ня так даўна, на адным польскім аўкцыëне прадавалі пас за 5 тыс. эўра.
А з чаго такі высокі кошт? Іх павінна захавацца ня так і мала.