Разграбаючы архівы. 1994.
Па службе займаюся сканаваньнем негатываў. Учора тэставаў сканер на прадмет сярэдняга фармату. Скануе.
У якасьці тэставай адкапаў старую стужку адзьнятую у верасьні?/кастрычніку 1994 году.
Стужка адзьнята на пацаватым апараце любитель-166, магчыма з педагагічнымі мэтамі. Навучыць Раманюка запраўляць сярэдняфарматную стужку ў бачок. Ці каля таго. Іншых вэрсіяў ня маю. Бо гэта, як аказалася, наогул, адзіная стужка адзьнятая мной з гэтым апаратам у Вільні.
На яе пачатак прыходзяцца жыдоўскія могілкі на Галяндэрскай. На тыя могілкі зайшоў, верагодна альбо па шляху ў госьці да Шупы або вяртаючыся ад яго.
Зараз усе камяні завязьлі ў адномесца і склалі ў архіцектурна-скульптурную кампазіцыю.

Рэшта стужкі прыходзіцца на фотасэсію з Харэўскім. Хто фатаграфаваў не ўяўляю. Варыянтаў ня так і шмат: Кася Харэўская, Раманюк, а можа і аўтаспуск запусьціў. Як бы там ні было - фокус злоўлены на штанах.

Вось так я тады выглядаў. І самому зараз не верыцца.

Здымаў, мусі, Харэўскі.
Думаю, у дзёньніку павінны застацца запісы пра гэтую сэсію, але калі я дабяруся да тых дзёньнікаў?
хаха
якi валасаты
модны швэдар
ну гэта яшчэ не валасаты. я налета звычайна пад нуль стыгся.
Ніфіга не салідныя пацаны
А што з могілкамі? Зараз, нават, у Беларусі ніхто могілак не чапае. Іх што, у ціхую зносяць?
канешне. як і палагаецца пацанам. на здымку мне 20.
неа. іх афіцыйна парадкуюць. акуратна.
Уваў! І хто скажа, што ўсё прайшло марна?
Ну ня марна. Досьвед аграмадны. Але я абмяняў бы яго на які іншы. Без шкадаваньня і сумневаў. Вось дзе драма.:)
Ууужас!!!