Гэрой нашага часу

Бравы 27-гадовы паліцэйскі-драгер пад час імправізаваных гонак забіў трох дзесяцігадовых хлопчыкаў, якія вярталіся са школы і ўцёк з месца здарэньня. Гісторыя здарылася ў мястэчку Александрыя Скуодскага раёну. Некаторыя падрабязнасьці тут .

Фактура якая не трапіла ў мэйнстрымаўскія сродкі масавай інфармацыі.

Мент-адрэналішчык езьдзіў на бмв з нумарамі 666. І ніводнаму яго начальніку не прыйшло ў галаву адправіць яго да псіхоляга. Рашэньне дазволіць такому чалавеку насіць зброю выглядае сама менш экстравагантным.

Не ўяўляю колькі тут каштуюць тыя бмв, але мянтоўскіх заробкаў (да 1000 літаў у месяц) на такую цацку хапаць не павінна.

Колькі гадоў таму ягоны бацька забіў на машыне 8-мі гадовую дзяўчынку і пазьбегнуў адказнасьці. Бацькі, як не цяжка здагадацца, местачковая эліта.

Няма ні слова пра тое, хто яшчэ ўдзельнічаў у тых ціпа спаборніцтвах.

Некаторыя палітыкі заклікалі ўчора запаліць у вокнах сьвечкі. Ну ціпа тутэйшы аналяг 16-га. Хе-хе. Ніводнай сьвечкі ў вокнах не ўбачыў.

Тое, што не абвесьцілі на дзяржаўным ўзроні дзень жалобы ор сам сінг –ладна. Але ўчора па целіку ў жывым эфіры ішлі дурацкія эстрадна-танцавальныя шоў і ўдзельнікі сьвяціліся ад радасьці і шчасьця. Шоў маст гоў он. Вельмі хочацца, каб гэтым людзям брадзячыя сабакі адгрызьлі ногі.

Ну і наўздагон пара фактаў зь мясцовага аўтамабільнага жыцьця:

Тэлезорка трэцяй велічыні была пазбаўлена працоў за кіраваньне аўтамабілем ў нецьвярозым стане. Тэлезорка падала на апеляцыю з просьбай вярнуць ёй правы і ў якасьці зьмягчаючых акалічнасьцяў указала суду на сваю цяжарнасьць.

Клайпедзкі клюб ўладальнікаў бмв адвесьціў акцыю “стань дабраахвотным донарам”. На заклік кіраўніцтва адгукнулася толькі адна дзяўчына.

Тое, што зараз адбываецца на аўтамагільных дарогах Літвы ў прэсе называюць “Вайна на дарогах”. Але гэта ўжо даўно не вайна, а генацыд.

І зусім ня важна, які адсотак жыхароў краіны ходзіць да касьцёлу і які зварот больш распаўсюджаны “Пан” ці “Эй, мужык”.

RSS feed | Trackback URI

6 Comments »

Comment by globefish
2007-11-11 08:50:22

божачкі жах які :((

пост такое страшнае ўяўленне пра краіну выклікаў: забітыя дзеці, сабакі-ваўкадавы, п’яныя цяжарныя самаходамі кіруюць…

Comment by Administrator
2007-11-11 09:09:11

пускай художник-паразит пейзаж другой изобразит?

 
 
Comment by sonya_mg
2007-11-12 03:41:14

жах! я жадаю яму сьмерцi, а калi ён дажыве да суда - каб атрымаў пажыцьцёвае i сваiх дзяцей не ўбачыў бы

Comment by Administrator
2007-11-12 07:34:05

ён спакойна дажыве да суда і атрымае ня больш за 10.

 
 
Comment by Оудлщт
2007-11-12 15:32:33

На три дня скрылся, пришел в себя, протрезвился, явился с повинной. Обследовали и “не нашли признаков алкоголя в крови”.
А если так - то и меньше 10 лет - лет 8. А там амнистии, то-се…

Comment by Administrator
2007-11-13 02:19:30

даже еслі не по амністіі - дык условно-досрочно, через те же 4 года.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.