пра літаратараў

Напаткаў забаўную дыскусію Бахарэвіча зь Бязлепкінай. Чытаць тут і тут

Бахарэвіч пацешны ў сваім пафасе

“То бок вы супрацоўнічаеце з СБ, галоўным ідэалягічным рупарам лукашыстаў, і думалі, што ніхто ня выкарыстае гэта ў сваіх інтарэсах? Трохі наіўна, як на мой погляд.”


Ніколі б не зьвярнуў на тую размову ўвагі, каб не прачытаў апавяданьні Бахарэвіча ў часопісе “Маладосць” побач з Марчуком і нейкімі дзіўнымі рыфмаплётамі зь Берасьцейскай вобласьці.

А якая розьніца зь якім рупарам супрацоўнчаць — галоўным ці не самым галоўным? Няўжо калі супрацоўнічаць зь ня вельмі галоўным - то цябе не скарыстаюць? Нейкія бязьмежна дзіцячыя адмазкі.

У тым, што літаратары рэдка грэбуюць друкавацца на старонках выданьняў чыя ідэалягічная накіраванасьць мала супадаюць зь уяўленьнямі пра дасканалы сьвет — штука вядомая. Найбольш яскравы (беларускі) прыклад гэта апавяданьні партызана-антыфашыста Брыля ў калябаранцкім друку. Слаба верыцца, што ганарары з тых аповедаў пра елачку выратавалі ад галоднай сьмерці будучага народнага пісьменьніка. І ганарар (калі ён быў) з “маладосці” не вырашыў праблемаў Бахарэвіча.

Асаблівасьць прафэсіі літаратара ў тым, што ён павінен пастаянна публікаваць сваю працу. Чым больш публікацыяў — тым лепш. Яго не хвалюе вайна зь Кітаем. Яго хвалююць, публікацыі, кніжкі, прэміі і ганарары. “Дзеяслоў” і “Архэ” негумовыя. Вось трушком нясуць шрайбікусы свае рукапісы ў безнадзёны “Лім” ці “маладосць”. І папракаць іх не выпадае.

RSS feed | Trackback URI

2 Comments »

Comment by Licvinski Zubr Subscribed to comments via email
2007-11-08 18:03:54

Каб пазбавіцца ад уплываў — пайсьці і ўтапіцца.

Дзяржаўныя газэты, не дзяржаўныя газэты… Скарыстоўвай! А дзяржаўныя — табе павінны, бо як-бы агульнанацыянальная ўласнасьць, а ты грамадзянін. Самаадмаўленьне — ëсьць глупствам.

Comment by Administrator
2007-11-09 00:18:55

Стаўленьне да дзяржаўных выданьняў можа быць розным. Але я супраць таго, каб аўтары “Маладосці” папракалі аўтараў “саўбелкі”. І наадварот.

 
 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.