Вясна — народам!
Атрымаў аўтарскі (?) асобнік таго нашаніўскага зборніку “Вясна Народу”. Укладальнікам пазначаны Алесь Кудрыцкі (хаця з нагоды выхаду гэтага выданьня давялося разбірацца з зусім іншымі людзьмі). Беглы прагляд сьпісу аўтараў сама менш зьдзівіў. Знайшлося месца Фядутам і Шаўцовым, а вось Мэве Марон — не.
Інтэлігентны і ветлівы чалавек павінен быў бы дадаць: “Знайшлося месца Фядутам, Шаўцовым і Антанянам…”
мне не сільна хацелася быць у такой цёплай кампаніі. Пачуваюся ў ёй ніякавата. Публікацыя гэтая зьявілася без майго ведама і жаданьня, што зьяўляецца даволі грубым парушэньнем аўтарскага права.