Archive for November, 2007

Разграбаючы архівы. 1994.

Monday, November 26th, 2007

Па службе займаюся сканаваньнем негатываў. Учора тэставаў сканер на прадмет сярэдняга фармату. Скануе.
У якасьці тэставай адкапаў старую стужку адзьнятую у верасьні?/кастрычніку 1994 году.
Стужка адзьнята на пацаватым апараце любитель-166, магчыма з педагагічнымі мэтамі. Навучыць Раманюка запраўляць сярэдняфарматную стужку ў бачок. Ці каля таго. Іншых вэрсіяў ня маю. Бо гэта, як аказалася, наогул, [...]

“Я веру ў свабоду. Свабода альбо сьмерць”

Friday, November 23rd, 2007

Сказаў Саша Кулінковіч 15 лістапада. А 21 лістапада ён ці то вырашыў перакрэсьліць сваю кар’еру альтэрнаціўшчыка, ці то нарэшце зразумеў, што “свабода — гэта рабства”. Можа і пазнавата зразумеў, але лепш Пазьняк чым ніколі.

пра надвор’е

Tuesday, November 20th, 2007

Увесь час вылятае з галавы, хто зь літоўскіх фатографаў Бальчыціс ці Бальценас зьяўляецца аўтарам максімы “Чым горшае надвор’е - тым лепшыя здымкі”. На самой справе гэта ня важна. Праблема ў тым, што правіла працуе.

Гэрой нашага часу

Saturday, November 10th, 2007

Бравы 27-гадовы паліцэйскі-драгер пад час імправізаваных гонак забіў трох дзесяцігадовых хлопчыкаў, якія вярталіся са школы і ўцёк з месца здарэньня. Гісторыя здарылася ў мястэчку Александрыя Скуодскага раёну. Некаторыя падрабязнасьці тут .
Фактура якая не трапіла ў мэйнстрымаўскія сродкі масавай інфармацыі.
Мент-адрэналішчык езьдзіў на бмв з нумарамі 666. І ніводнаму яго начальніку не прыйшло ў галаву адправіць яго [...]

пра літаратараў

Saturday, November 3rd, 2007

Напаткаў забаўную дыскусію Бахарэвіча зь Бязлепкінай. Чытаць тут і тут
Бахарэвіч пацешны ў сваім пафасе
“То бок вы супрацоўнічаеце з СБ, галоўным ідэалягічным рупарам лукашыстаў, і думалі, што ніхто ня выкарыстае гэта ў сваіх інтарэсах? Трохі наіўна, як на мой погляд.”

Вясна — народам!

Thursday, November 1st, 2007

Атрымаў аўтарскі (?) асобнік таго нашаніўскага зборніку “Вясна Народу”. Укладальнікам пазначаны Алесь Кудрыцкі (хаця з нагоды выхаду гэтага выданьня давялося разбірацца з зусім іншымі людзьмі). Беглы прагляд сьпісу аўтараў сама менш зьдзівіў. Знайшлося месца Фядутам і Шаўцовым, а вось Мэве Марон — не.